Беларусь абагнала ЗША і заняла першае месца па аб'ёме непажаданых электронных паведамленняў, гаворыцца ў блогу кампаніі Appriver, якая спецыялізуецца на барацьбе са спамам.
Істотны рост аб’ёмаў спаму, які адпраўляецца з Беларусі, быў зафіксаваны 13 красавіка 2013, калі штодня з тэрыторыі Беларусі пачало прыходзіць болей за 12 мільёнаў непажаданых рэкламных паведамленняў. У пачатку года гэты паказчык складаў 2 мільёны паведамленняў за дзень. За паўтара месяца назіранняў спецыялісты не заўважылі істотнага зніжэння патоку спаму зь Беларусі. Пры гэтым доля спаму ў агульным аб’ёме электроннай карэспандэнцыі Беларусі дасягнула 99%.
У асноўным рэкламныя паведамленні, якія паступаюць з беларускіх сервераў, утрымліваюць кароткі тэкст і спасылку на той ці іншы сайт.Спасылкі часцяком вядуць на нерабочыя сайты або старонкі фармацэўтычных кампаній, якія прадаюць лекі. У рэдкіх выпадках па спасылках распаўсюджваецца шкоданоснае праграмнае забеспячэнне.
З 13 красавіка з Беларусі паступіла больш за 550 мільёнаў
Каментары