Улада

Указам Лукашэнкі выбудавана «жорсткая кіраўнічая вертыкаль» ветслужбы

3 чэрвеня падпісаны ўказ № 253 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь».

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, дакументам зацверджана палажэнне аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе, якім вызначаны асноўныя задачы, структура, парадак арганізацыі дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы, правы і абавязкі, падпарадкаванасць, парадак прызначэння і вызвалення ад пасады дзяржаўных ветэрынарных урачоў — дзяржаўных ветэрынарных інспектараў, парадак арганізацыі і правядзення нагляду ў галіне ветэрынарыі, механізм фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння гэтай службы.

Кампетэнтным органам у галіне ветэрынарыі вызначаны дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу, які будзе таксама ажыццяўляць кантроль (нагляд) у галіне ветэрынарыі ў дачыненні да аб’ектаў кантролю.

У палажэнні выбудавана жорсткая кіраўнічая вертыкаль дзяржаўнай ветэрынарнай службы, незалежная ад мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, адміністрацый суб’ектаў гаспадарання.

У сувязі з гэтым унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 5 мая 2010 года № 236, а таксама ў палажэнні аб дэпартаменце ў частцы ўдакладнення сфер кантролю (нагляду), а таксама некаторых функцый, якія ён ажыццяўляе.

У мэтах аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў з функцый дэпартамента выключаюцца паўнамоцтвы па ажыццяўленні нагляду ў галіне насенняводства, каранціну і абароны раслін.

Дэпартаменту дадзена права праводзіць па заявах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў экспертызу праектаў тэхнічных умоў і рэцэптур пры распрацоўцы і пастаноўцы харчовай прадукцыі на вытворчасць, дзяржаўную рэгістрацыю вытворчых аб’ектаў, на якіх ажыццяўляецца дзейнасць па атрыманні, перапрацоўцы (апрацоўцы) неперапрацаванай харчовай сыравіны жывёльнага паходжання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?17

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум3

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?17

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць