Спорт66

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы, заслужаны трэнер Украіны Вячаслаў Лаўрухін перастаў выходзіць на сувязь, а потым раптам апынуўся ў Беларусі, піша «Трыбуна». 

Пра пераезд Лаўрухіна паведаміла віцэ-прэзідэнтка Украінскай федэрацыі гімнастыкі Стэла Захарава.

«Ён быў старшым трэнерам зборнай. Федэрацыя рабіла ўсё магчымае і немагчымае, каб яго рэкамендаваць на гэтую пасаду і ні ў якім разе не страціць аднаго з вядучых трэнераў і даць яму магчымасць працаваць. Але Лаўрухін з’ехаў у краіну-агрэсарку, і я асуджаю гэта.

Такога ўвогуле не павінна быць, яму павінна быць закрытая дарога ва Украіну пажыццёва. Гэта ганебны ўчынак», — — кажа яна.

Паводле Захаравай, Лаўрухін аднойчы проста знік: «Мы пісалі, тэлефанавалі, але ён не адказваў. І пасля гэтага ён раптам апынуўся ў Беларусі».

Лаўрухін меў права з’ехаць з Украіны, бо яму больш за 60 гадоў.

«У нас няма законаў, каб утрымаць трэнераў. Мы не можам гэтага зрабіць. У нас не створаны ўмовы, у якіх было б камфортна працаваць трэнерам з годным заробкам. А калі ёсць трэнер, які хоча прыносіць вынікі, але сядзіць на зарплаце 20 тысяч [грыўняў] (каля 400 еўра — Рэд.), то прабачце. Калі яму прапанавалі 5 тысяч еўра, кім ён павінен быць?

Мы сутыкаемся цяпер з праблемай, калі хутка не будзе каму працаваць. Мы страчваем свой трэнерскі патэнцыял. Калі міністэрства будзе плаціць такую зарплату, то ніколі не ўтрымае трэнераў. Вось у чым праблема», — сказала Захарава.

Таксама сітуацыю пракаментаваў былы ўкраінскі гімнаст, а цяпер трэнер Ігар Радзівілаў. Доўгі час Лаўрухін быў яго трэнерам.

«Мы працавалі разам больш за 20 гадоў. Але апошнія паўгода не мелі ніякай сувязі, і пра гэта я даведаўся, толькі калі ён ужо пераехаў. Я сам быў шакаваны, бо не ведаў, якія ў яго думкі і планы. Ці былі званочкі? Ды не, мы на такія тэмы нават не размаўлялі, усё жыццё прапрацавалі на карысць краіны. У мяне нават думак не было пра такое. Не магу нічога сказаць. Гэта яго рашэнне. Для мяне гэта было нечаканасцю», — сказаў Радзівілаў.

Лаўрухін з’яўляецца заслужаным трэнерам Украіны. Ён найбольш вядомы менавіта працай з Радзівілавым — бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2012 года, шматразовым прызёрам чэмпіянатаў Еўропы і свету.

Каментары6

  • бабруйчанін
    15.03.2026
    Падобныя ст і малодшыя трэняры 5 год нацкоўвалі дзетак падлеткаў- спартсменаў Украіны на беларусаў Беларусь...
    Нагадваю сэнс маіх каментаў
    Нехта памятае падтрымку пад час 2020 ад спартсменаў з поўдня ...украінскіх
  • Аёй
    15.03.2026
    Радуйцеся, што пазбавіліся. Каму гэтыя "спартовыя прафесіяналы" навогул патрэбныя ў маларазвітых краінах, акрамя дыктатараў? Іншых праблем няма?
  • бабруйчанін
    15.03.2026
    Аёй
    А нам у Беларусі на.вошта падобныя " настаўнікі" ?
    Ты сваю дачку- сына унукаў да яго павел ??

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты9

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты9

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць