Афіша

Культурна-забаўляльны праект «Сцімпанк-трамвай» — 16 чэрвеня

Сцімпанк выяўляе варыянт развіцця чалавецтва па шляху паравых машын.

Стылістыка сцімпанку, яго фантазійны свет з рамантыкай віктарыянскай эпохі маюць шмат прыхільнікаў па ўсім свеце. Ствараецца сцімпанк-супольнасць і ў Беларусі. Незвычайны сцімпанк-трамвай выправіцца ў падарожжа ў альтэрнатыўную гісторыю Мінска. Падчас вандроўкі адбудзецца сцімпанк-дэфіле і міні майстар-клас, у трамваі будуць граць музыканты, а таксама вас чакаюць незабыўныя прыгоды і расповеды ўнікальнага экскурсавода.

Па прыбыцці трамвая на «канцавую» вечарынка перамесціцца ва ўтульную кавярню-клуб, дзе можна будзе патанчыць, паслухаць музыку і добра прабавіць час.

У праекце ўдзельнічае гурт «Верасень», чакаецца блюзавы сэт ад Дзяніса Балахонава і Віталя Валошына. Будзе і традыцыйны музычны джэм.

Уступны ўнёсак на ўдзел у імпрэзе — 60 тыс. (першыя 40 удзельнікаў, затым кошт узрасце да 90 тыс.). Колькасць месцаў абмежаваная.

Трамвай адправіцца 16 чэрвеня ў 18.00 з трамвайнага кальца на вул. Кастрычніцкай (непадалёк ад метро Першамайская).

Старт клубнай вечарынкі 20.00 (заканчэнне да 23.00). Месца правядзення: рэстаран «Старое Русло», вул. Ульянаўская, 7, тэл. (029) 345 33 33.

За гадзіну да адпраўлення трамвая распачнецца фотасесія на вул. Кастрычніцкай.

Інфалінія і папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў: (029) 666-64-72, (029) 640-09-38, (033) 360-60-29.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць