Грамадства

Памерла маці біскупа Уладзіслава Бліна

8 чэрвеня адышла ў вечнасць Гэлена Блін, маці біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна. Спачылай было 87 гадоў.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 11 чэрвеня ў 16.00 па беларускім часе ў парафіяльным касцёле святых Мікалая і Добрага Пастыра ў Слезіне каля Коніна (Польшча). Адрас парафіі: Слезін, вул. Касцёльная, 22.

8 чэрвеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі спачылай.

«Для цябе, Мамуся, што туліла мяне да свайго сэрца, Мамуся — як шмат каштуе гэта слова...

Матулька — Ты дала жыццё мне, колькі ночак не спала над маёй калыскай, калі быў хворы, калі быў малы...

Матуля — рукі Твае залатыя і сэрца, адкрытае для кожнага, так шмат каштуюць.

Матуля — Ты частка жыцця майго, таму хацеў бы прытуліцца да сэрца Твайго.

Але яно ўжо не б’ецца... Я нямею, Мамуся.

Для цябе, Матуля, найпрыгажэйшыя кветкі, букет з найлепшых сноў, у якім змагу яшчэ раз пачуць Твой прыгожы, чулы голас і адчуць дотык Тваіх аксамітных рук... Дзякую табе, Мама!», — гэтыя словы прысвяціў у гонар сваёй маці біскуп Блін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць