«Трэба, каб легіянер не сядзеў на лаўцы, а гуляў. І гуляў значна лепш за гульца-беларуса».
Так старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар выказаўся на паседжанні праўлення футбольнага клуба
Па выніках паседжання галоўнаму трэнеру Уладзіміру Курневу аб’явілі вымову. Але ён захаваў сваю пасаду ў клубе.
Нагадаем, што раней Курневу заявілі пра датэрміновае скасаванне кантракта, але ён запатрабаваў няўстойку. Заўзятары клуба кажуць, што Курнева пакінулі
У каманды працягваюцца праблемы з выплатай заробкаў гульцам. Нагадаем, што на знак пратэсту 24 маяфутбалісты на 10 хвілін затрымалі пачатак чарговага матча. У інтэрнэт трапілі звесткі, што кіраўніцтва вобласці абавязала прадпрыемствы, сярод іх прыватныя, аддаць «на спорт» буйныя сумы грошай. У ліку атрымальнікаў гэтай фінансавай дапамогі называецца і футбольны клуб
Каментары