Спорт44

Футбол для людзей: «Дынама» Мінск падтрымаў пратэст заўзятараў супраць міліцыі

Клуб «Дынама» накіраваў старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргею Румасу ліст з просьбай прыняць меры ў сувязі з «неправамернымі дзеянняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія прывялі да байкоту матчаў каманды з боку заўзятара».

Тэкст ліста за подпісам генеральнага дырэктара клуба Сяргея Паўлюкевіча размешчаны на афіцыйным сайце «Дынама».

«15 чэрвеня 2013 года на мінскім стадыёне „Трактар“ адбыўся цэнтральны матч 12-га тура чэмпіянату паміж камандамі ФК „Дынама-Мінск“ і ФК „БАТЭ“ (Барысаў),
— гаворыцца ў лісце. — Матчы паміж указанымі камандамі традыцыйна карыстаюцца вялікай цікавасцю гледачоў, у тым ліку і з боку актыўных балельшчыкаў (ці фанатаў), якія забяспечваюць гукавую падтрымку футбалістаў, а таксама маляўнічыя паказы з выкарыстаннем банараў і піратэхнічных сродкаў, ствараючы належны антураж спартыўнага мерапрыемства. Аднак правядзенне вышэйзгаданага матчу было азмрочана падзеямі, якія ні ў якой меры не могуць спрыяць актыўнаму павелічэнню папулярнасці матчаў чэмпіянату, а таксама ўзняццю яго іміджу ў цэлым».

Так, адзначаецца ў лісце, пры правядзенні агляду для допуску ў фан-сектар ФК «Дынама-Мінск» прадстаўнікамі органаў унутраных спраў былі запатрабаваны для запісу ў абавязковым парадку пашпартныя звесткі наведвальнікаў спартыўнага мерапрыемства.
У сувязі з гэтым значная частка актыўнай групы падтрымкі клуба ў знак пратэсту добраахвотна адмовілася ад наведвання стадыёна.

«Наш клуб выказвае салідарнасць з рэакцыяй сваіх адданых заўзятараў на значнае абмежаванне правоў і свабод грамадзян, замацаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Асобна адзначым, што дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлена якіх-небудзь абмежаванняў у дачыненні да парадку наведвання спартыўна-масавых мерапрыемстваў, а стадыён як спартыўны аб’ект ні ў якім разе не можа разглядацца ў якасці аб’екта з правам абмежаванага доступу, дзе патрабуецца абавязковае прад’яўленне персанальных даных асобы», — падкрэсліваецца ў лісце.

Гендырэктар клуба звяртае ўвагу кіраўнікоў БФФ на тое, што памяншэнне наведвальнасці дамашніх матчаў футбольных клубаў, якое будзе назірацца ў далейшым у выпадку працягу або паўтору неправамерных дзеянняў з боку міліцыі, адмоўна адаб’ецца на іміджы ўсяго беларускага футбола. Акрамя таго, гэта адаб’ецца на атрыманні клубамі даходаў па артыкуле, звязаным з рэалізацыяй уваходных білетаў.

«Мы ганарымся, што ў ФК „Дынама-Мінск“ самая вялікая армія заўзятараў у Рэспубліцы Беларусь, — падкрэсліваецца ў лісце. — На працягу ўсёй гісторыі клуба людзі, якія падтрымліваюць ФК „Дынама-Мінск“, знаходзячыся на трыбунах стадыёна, сумесна дапамагалі пераадольваць любыя цяжкасці. Таму наш клуб не можа не звярнуць увагу на сітуацыю, што склалася, і заставацца ўбаку. Пры гэтым ФК „Дынама-Мінск“ будзе рабіць усё, каб абараніць інтарэсы сваіх заўзятараў».

Нагадаем, напярэдадні заўзятары мінскага «Дынама» байкатавалі матч 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе з клубам «Мінск», які прайшоў вечарам 19 чэрвеня на сталічным стадыёне «Трактар», у знак пратэсту супраць дзеянняў міліцыі.

Папярэджанне пра байкот было размешчана на старонцы фанатаў клуба ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Каментуючы па просьбе БелаПАН пазіцыю заўзятараў, прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі назваў байкот «дзяцінствам».
Паводле яго слоў, паводзіны міліцыі на матчах рэгламентуюць зацверджаныя Беларускай федэрацыяй футбола нормы. «Міліцыя толькі выконвае ўсе прадпісаныя ўказанні», — падкрэсліў прэс-сакратар ГУУС.

Паводле слоў Ластоўскага, калі б футбольныя фанаты не спрабавалі праносіць на стадыён забароненыя прадметы, у тым ліку фаеры, алкаголь і наркотыкі,
і не ладзілі боек пасля матчаў, міліцыі на стадыёнах не было б. «Стадыёны ператвараюцца ў месцы, дзе парушаецца грамадскі парадак, а футбол — у нагоду і прыкрыццё для махання кулакамі і масавае пабоішча. Гэта няправільна», — падкрэсліў прэс-сакратар.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць