Улада

Беларусь — самае слабае звяно ва Усходнім партнёрстве

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах сейма Літвы Бенедыктас Юодка 26 чэрвеня падчас кансультацый беларускіх і літоўскіх дэмакратычных партый, якія праходзяць у літоўскім парламенце.

Ён зазначыў, што ў адносінах ЕС з іншымі краінамі — удзельніцамі Усходняга партнёрства «справы ідуць даволі няблага». «Спадзяёмся, напрыклад, што падчас саміта ў лістападзе мы падпішам пагадненне аб асацыяцыі з Украінай», — сказаў Юодка.

Паводле яго слоў, адна з галоўных праблем у адносінах з Беларуссю заключаецца ў тым, што няясным застаецца, чаго хоча краіна.
«Незразумела, яна хоча быць бліжэй да Еўрасаюза ці бліжэй да Еўразійскага саюза разам з Расіяй і Казахстанам, — сказаў Юодка. — А калі няясна, чаго хоча сама краіна, вельмі цяжка тым, хто спрабуе ёй дапамагчы. Я быў здзіўлены, што нават сярод беларускай апазіцыі няма адзінага меркавання аб геапалітычных мэтах Беларусі».

Як зазначыў кіраўнік камітэта па замежных справах сейма Літвы, ЕС важна ведаць, што адбываецца ў Беларусі. «Мы сочым за працэсамі, што адбываюцца ў краіне», — падкрэсліў ён.

Юодка зазначыў, што для ЕС важна, каб Беларусь была «прагназаваным суседам», але вучыць краіну дэмакратыі «ніхто не мае права».

«Дэмакратыю і лёс краіны вызначае сама краіна, — сказаў ён. — Дэмакратыю нельга экспартаваць. Яна ствараецца ўнутры краіны, але вучыцца вам трэба ў вашых суседзяў, калі вы думаеце, што яны жывуць лепш. Галоўная ж мэта дэмакратыі — каб людзі жылі добра».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць