Усяго патроху1212

У Беларусі імкліва распаўсюджваецца сумнік канадскі — такі ж небяспечны, як баршчэўнік і каларадскі жук

З 27 чэрвеня ў сетцы інтэрнэт стаў даступны навучальны фільм «Увага! Сумнік!», прысвечаны новай пагрозе для прыроды Беларусі — імкліваму распаўсюджванню сумніка канадскага, паведамляе сайт прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Фільм зняты па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў межах выканання праекта Праграмы развіцця ААН і Глабальнага экалагічнага фонду «Біяразнастайнасць».

«Па ступені небяспекі для навакольнага асяроддзя і дабрабыту чалавека гэты чужародны від знаходзіцца ў адным шэрагу з баршчэўнікам Сасноўскага і каларадскім жуком», — падкрэсліла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка.
Паводле яе слоў, барацьба з інвазіўнымі відамі жывёл і раслін — адна з асноўных задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Беларусі ў экалагічнай сферы. «Сумнік канадскі ўжо сёння наносіць вялікія страты не толькі прыродзе Беларусі, але і лясной і сельскай гаспадарцы. Цяпер гэты працэс яшчэ можна ўзяць пад кантроль. Таму я звяртаюся да землекарыстальнікаў: гэта наша з вамі агульная задача і агульная адказнасць. Калі мы не спынім распаўсюджванне сумніка канадскага цяпер, то ўжо праз некалькі гадоў гэта праца запатрабуе ад нас нашмат больш сіл і сродкаў», — упэўнена спецыяліст.

Яна расказала, што агрэсіўнаму распаўсюджванню сумніка канадскага спрыяюць некалькі фактараў. У прыватнасці, у Беларусі ён не сустракае «ворагаў» з ліку раслін-канкурэнтаў і насякомых, а кожны куст сумніка выдае да 100 000 насення, якія адрозніваюцца вельмі высокай усходжасцю — да 95%.
Таксама карані сумніка выпрацоўваюць інгібітары — рэчывы, якія душаць рост іншых раслін. «Услед за гэтым знікае большасць лугавых насякомых, птушак, дробных млекакормячых. Такім чынам, займаючы любы ўчастак, сумнік цалкам змяняе яго жывёльны і раслінны свет», — сказала Мінчанка, дадаўшы, што становішча ўскладняецца абыякавасцю жывёл да ўжывання сумніка ў ежу.

«Сумнік канадскі хутка замацоўваецца на сенажацях, пашах, выганах, меліяраваных балотах, пустках, лясных узлесках, высечках. Яшчэ адну пагрозу нясе засяленне сумнікам лясоў, дзе ён распаўсюджваецца па ўзлесках і высечках», — рэзюмавала эксперт.

Начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка, у сваю чаргу, падкрэсліў, што да праблемы неабходна ставіцца з максімальнай сур’ёзнасцю. Ён растлумачыў, што крыніцай насення сумніка з’яўляюцца прысядзібныя ўчасткі і могілкі, дзе яго вырошчваюць як дэкаратыўную культуру. Адтуль сумнік распаўсюджваецца на прылеглыя лясы і сенажаці. Таму пры стварэнні кветнікаў неабходна замяняць яго іншымі дэкаратыўнымі відамі.

Змагацца з сумнікам можна хімічнымі і механічнымі метадамі, адзначыў Шатраўка. Так, скошваць небяспечнае пустазелле рэкамендуецца па меры адрастання да 15–20 см, гэта значыць 3–4 разы за сезон.
«Альтэрнатывай можа быць аднаразовае скошванне ў другой палове жніўня да выспявання насення. У гэтым выпадку скошаныя расліны трэба абавязкова ўтылізаваць — спаліць ці закампаставаць. Там, дзе сумнік займае значныя плошчы, эфектыўным вырашэннем будзе пераворванне з падсяваннем шматгадовай травы», — сказаў спецыяліст.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць