Эканоміка22

За студзень—май 2013 года экспарт беларускіх тавараў скараціўся амаль на чвэрць

За студзень—май 2013 года экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 24,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склаў 16.037,8 млн. долараў.

Як паведамляе Белстат, імпарт за пяць месяцаў гэтага года паменшыўся на 10,9% і склаў 17.425,2 млн. долараў. У цэлым сальда знешняга гандлю таварамі працягвае заставацца ў адмоўных значэннях. За студзень—май 2013 года яно склала мінус 1.397,4 млн. долараў. За гэты ж перыяд мінулага года сальда было станоўчым — 1.612 млн. долараў.

Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, у гандлі з краінамі СНД, у тым ліку з краінамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. З гэтымі гандлёвымі партнёрамі ён склаў мінус 1.121,7 млн. долараў і мінус 2.430,9 млн. долараў адпаведна.

Экспарт у краіны СНД скараціўся на 0,1% (да 9.266,5 млн. долараў) у параўнанні са студзенем—маем 2012 года, імпарт — на 23,6% (да 10.388,2 млн.). Што да краін МС і АЭП, то тавараабарот з Расіяй паменшыўся на 15,6% (да 16.147,8 млн. долараў), экспарт жа павялічыўся на 4,6% (да 6.726,1 млн. долараў).

Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (264,7 млн. долараў) і краінамі ЕС (899,8 млн. долараў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 6.517 млн. долараў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам паменшыўся на 11,8% (да 338,9 млн. долараў), экспарт і імпарт таксама сталі меншымі — на 8,9 і 29,6% адпаведна.

Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 30,6% (да 9.101 млн. долараў). У сваю чаргу экспарт паменшыўся на 49,1% (да 5.000,4 млн.), імпарт — вырас на 24,3% (да 4.100,6 млн. долараў).

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць