Грамадства3434

Прызыўнік з Маладзечна адмаўляецца ад беларускага грамадзянства з-за адсутнасці альтэрнатыўнай службы

Валянцін Цішко 1 ліпеня адправіў адпаведны зварот у Міністэрства юстыцыі і Адміністрацыю прэзідэнта.

Прызыўнік з Маладзечна (Мінская вобласць) Валянцін Цішко 1 ліпеня адправіў у Міністэрства юстыцыі і Адміністрацыю прэзідэнта зварот, у якім адмаўляецца ад беларускага грамадзянства з-за немагчымасці прайсці альтэрнатыўную службу ўзамен воінскага абавязку ва Узброеных сілах.

У інтэрв'ю БелаПАН Цішко паведаміў, што з 2011 года неаднаразова звяртаўся ў свой ваенны камісарыят, а таксама да ваеннага пракурора Мінскай вобласці і ў Мінскую міжгарнізонную пракуратуру з просьбай даць яму магчымасць рэалізаваць сваё права на альтэрнатыўную службу. Аднак, паводле яго слоў, ваенныя і пракурорскія органы ўсякі раз адмаўлялі яму, нягледзячы на тое, што права на праходжанне альтэрнатыўнай службы гарантуе Канстытуцыя Беларусі, Сусветная дэкларацыя правоў чалавека і іншыя дакументы.

"Відавочна, што Беларусь наплявала на свае міжнародныя абавязацельствы, — заявіў Цішко. — Я не бачу сэнсу быць грамадзянінам краіны, якая не толькі не абараняе правы сваіх грамадзян, але і парушае нормы міжнароднага права. Адзінае, што я губляю, — права голасу на выбарах, але, думаю, гэта я перажыву".

Ваенная медыцынская камісія прызнала маладога чалавека годным да воінскай службы, нягледзячы на шырокі пералік захворванняў, у тым ліку на алергію на палын і бярозу. Аднак сваё нежаданне ўступаць ва Узброеныя сілы Цішко растлумачыў тым, што "служба ў традыцыйнай арміі бузе небяспечнай", бо ён з'яўляецца кіраўніком культурна-асветніцкай ініцыятывы "Рух ЛГБТ-хрысціян Беларусі". "Я адкрыты гей, я гэтага не хаваю, але баюся, што ў арміі маё жыццё будзе пад пагрозай", — падкрэсліў Цішко.

Паводле слоў маладога чалавека, нават пазбавіўшыся грамадзянства, ён не плануе пакідаць Беларусь, а разлічвае атрымаць беларускі від на жыхарства і такім чынам пазбегнуць прызыву.

"Страх перад тым, што мяне насільна прызавуць у армію, ёсць. Добра разумею, што для гэтай сістэмы няма нічога святога, я ўпэўніўся ў гэтым на сваім прыкладзе", — падсумаваў Цішко.

Прэцэдэнт Валянціна Цішко можа неадназначна паўплываць на сітуацыю з развіццём альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў Беларусі, заявілі БелаПАН у кампаніі "Цэнтр правоў прызыўніка". На думку экспертаў кампаніі, выпадак з Цішко можа як падштурхнуць улады да найхутчэйшай распрацоўкі закона аб альтэрнатыўнай службе, гэтак і прымусіць іх шукаць новыя шляхі для прызыву нязгодных з воінскай службай грамадзян.

У 2012 годзе ў "Цэнтр правоў прызыўніка" звярнуліся 12 чалавек, якія былі гатовыя адстойваць сваё права на альтэрнатыўную службу, у 2013-м іх колькасць склала 15 чалавек.

Каментары34

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →