Культура1111

«Аддам стол Уладзіміра Караткевіча ў добрыя рукі»

Мастак і літаратар Адам Глобус гатовы перадаць стол класіка беларускай літаратуры, за якім былі напісаныя «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Стол Уладзіміра Караткевіча захоўваецца на лецішчы бацькоў Адама Глобуса.

— Менавіта за гэтым сталом Караткевіч напісаў усе свае асноўныя творы, — расказвае Адам Глобус. — Толькі напрыканцы жыцця Валянціна Браніславаўна купіла мужу новы вялікі стол. Выкінуць стары было шкада. Караткевічы папрасілі забраць стол на нашу дачу. Там ён з таго часу і стаіць. Бацька мой любіў за ім пісаць свае дзённікі. Каб хто забраў стол Караткевіча ў добрыя рукі, я б яго і аддаў.

Але ёсць у Адама Глобуса ўмова: стол павінен застацца ў сталіцы.

— Найлепшыя творы Караткевіча былі напісаны ў Мінску. І Караткевіч быў цалкам сталічным чалавекам. Я не згодны з тым, каб перавозіць ягоны стол у Воршу.

— Чаму б не зрабіць куток Караткевіча ў мінскай школе ці вучэльні, ці ва ўніверсітэце, а можа быць у краязнаўчым музеі ці ў музеі літаратуры? — разважае суразмоўца. — Чаму б не пачаць працу над стварэннем музея Караткевіча ў Мінску?

Пасля таго, як Глобус у сваім Жывым часопісе некалькі дзён таму абвясціў аб перадачы стала, вартых прапаноў яму не паступала.

— Некаторыя звярталіся, гаварылі: «Я магу забраць». Ну, добра, я ж яго не выкідаю! — смяецца Адам Глобус. — Мне ж не гарыць яго аддаць. Мне хочацца стварыць рэзананс і размову вакол гэтай рэчы. Людзі згодныя забраць стол, нават у Амерыку звезці. Але, па сутнасці, гэта нічога не мяняе. Пакуль ён будзе стаяць у некага — застаецца прыватным аб’ектам. А ён павінен ператварыцца у практычна музейную рэч, бо гэта не проста стол часоў Караткевіча.

Вось прыходзіш у музей і ляжыць там жаба, напрыклад, і на ёй напісана «жаба Лермантава». Пытаешся, ці сапраўды ў Лермантава была гэтая жаба. Не, кажуць табе, «ёсць легенда, што быццам бы некалі, у некага, нехта чуў». Нашто ж вы пішаце «жаба Лермантава» у музеі Багдановіча! А дзеці ж прыходзяць, вераць… Дык лепш замест містычнай жабы Лермантава паставіць рэальны стол Караткевіча!

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць