Надвор'е

Крыху пахаладае ўжо ў сераду

У сераду, 31 ліпеня, атмасферны фронт, які пачне актыўна змяшчацца з захаду ў напрамку Беларусі, прынясе ў многія раёны аслабленне гарачыні.

Пра гэта паведаміў ў панядзелак на відэабрыфінгу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубіканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе плюс 12–19 градусаў,

днём паветра прагрэецца да 21–27 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе сіноптыкі абяцаюць 28–30 градусаў.
Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткатэрміновыя дажджы, навальніцы. У дзённыя гадзіны па ўсходзе пры навальніцах чакаюцца шквалістыя ўзмацненні ветру з парывамі да 15–20 метраў у секунду.

Жнівень стартуе нармальным для нашых шырот надвор’ем. У чацвер, 1 жніўня, з Балтыйскага мора на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць свежае паветра. Ноччу месцамі, а днём на значнай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткатэрміновыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. У начныя гадзіны сіноптыкі абяцаюць ад плюс 11 градусаў па захадзе да плюс 17 градусаў па ўсходзе Беларусі.

Днём будзе плюс 21–28 градусаў.

У пятніцу, 2 жніўня, характар надвор’я істотна не зменіцца, толькі ў начныя гадзіны стане крыху халадней.

«У выхадныя, 3 і 4 жніўня, атмасферны ціск падрасце, уплыў балтыйскага паветра аслабее», — сказаў прадстаўнік Гідраметэацэнтра. Месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, чакаюцца кароткія летнія дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. У нядзелю па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да плюс 29 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць