У Гродне 31 ліпеня ўчынены разбойны напад на ламбард. Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманыя два мясцовыя жыхары. Аднаму з іх 30 гадоў, другому, які раней быў судзімы за разбой, 42.
Паводле інфармацыі начальніка Ленінскага РАУС Васіля Найдзенкі, злачынцы звязалі работніцу магазіна скотчам, заляпілі ёй рот, аднак яна змагла націснуць трывожную кнопку, што дазволіла нараду дэпартамента аховы аператыўна прыбыць на месца і затрымаць аднаго са злачынцаў. Да таго часу ўжо было ўкрадзена больш як 30 найменняў залатых вырабаў (завушніцы, ланцужкі, бранзалеты, пярсцёнкі і г.д.) больш як на 35 млн. рублёў.
Другога зланчынца затрымалі пазней, на яго лаўленне быў падняты ўвесь гродзенскі гарнізон. Пры затрыманні ён супраціўлення не аказаў.
Усе выкрадзеныя каштоўнасці вернутыя ў ламбард.
Каментары