Грамадства66

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў

Беларус паляцеў у адпачынак у Турцыю, загадзя адключыўшы ўсе налады роўмінгу, каб выпадкова не спісаліся грошы з рахунку. Аднак па прылёце мужчына выявіў адмоўны баланс з запазычанасцю 177 рублёў. Аператар A1 патлумачыў, што ўсё ў межах закону і падстаў для вяртання грошай няма, піша Onliner.by.

Фота: Getty Images

У сярэдзіне кастрычніка Андрэй з сям’ёй адправіўся на адпачынак у Турцыю авіярэйсам з Мінска ў Анталью. Як сцвярджае мужчына, ён адключыў усё, што магло быць звязана з роўмінгам і перадачай даных за мяжой, а таксама падключыў eSIM турэцкага аператара. У самалёце Андрэй уключыў на смартфоне рэжым палёту.

— Пасля прызямлення, на выхадзе з самалёта, я выключыў рэжым палёту і ўключыў «мабільныя даныя» — яны былі настроены праз eSIM. Гэта было каля 9‑й раніцы. Прыкладна ў 10:20 я зайшоў у асабісты кабінет і ўбачыў баланс — мінус 177 рублёў, — тлумачыць Андрэй.

Вярнуўшыся з адпачынку, беларус адправіўся ў офіс кампаніі, каб высветліць прычыну спісання.

— Пры вусным звароце ў офіс абслугоўвання кліентаў мне сказалі, што звароты з карэкціроўкай балансу разглядаюць ад мінус 300 рублёў. Я быў у шоку. А мінус 177 рублёў ужо, атрымліваецца, не вартыя? — пытаецца Андрэй.

Тады беларус напісаў пісьмовы зварот, у якім апісаў сітуацыю і папрасіў праверыць наяўнасць тэхнічнай памылкі, якая прывяла да спісання грошай з рахунку. Таксама Андрэй папрасіў даць яму інфармацыю пра інтэрнэт-рэсурсы, з якіх адбывалася перадача даных у роўмінгу.

— Я не супраць заплаціць, калі бачу, за што. У асабістым кабінеце пазначаныя толькі мегабайты, час і слова «роўмінг».

У лісце ў адказ аператар паведаміў: «У выпадку, калі выкарыстоўваецца тэлефон з падтрымкай дзвюх SIM-карт або SIM-карты і eSIM, расход трафіку можа мець месца ў выніку мэтанакіраванага або ненаўмыснага выбару SIM-карты абанента для доступу да інтэрнэту альбо быць вынікам асаблівасцяў функцыянавання выкарыстоўванай прылады/яе праграмнага забеспячэння, дадаткаў і г. д.

У 08:46 16 кастрычніка 2025 года абанент у сетцы аператара Турцыі выкарыстаў 18 760 КБ інтэрнэт-трафіку, налічэнні склалі 177,707 беларускага рубля з улікам ПДВ. Звесткі аб ініцыяваных абанентам інтэрнэт-злучэннях зафіксаваныя як абсталяваннем кампаніі A1, так і аператарам-партнёрам.

Выдача інфармацыі аб запытваных абанентам рэсурсах/сайтах не ўваходзіць у пералік паслуг кампаніі і дагаворам не прадугледжаная. Унітарнае прадпрыемства «А1» пацвярджае факт спажывання абанентам паслугі перадачы даных у роўмінгу, а таксама карэктнасць зробленых налічэнняў. Паколькі паслуга перадачы даных у роўмінгу была аказаная, падставы для іх пераразліку/вяртання ў кампаніі адсутнічаюць».

Такі адказ Андрэя не задаволіў, і ён напісаў яшчэ адзін ліст, у якім зноў сцвярджаў, што на асноўнай SIM-карце перадача даных у роўмінгу была адключана, а таксама зноў папрасіў растлумачыць, куды менавіта быў выдаткаваны інтэрнэт-трафік, за які спісалі грошы.

У чарговым адказе A1 паведаміў свайму кліенту наступнае:

«Падставай для разлікаў паміж кліентам і кампаніяй з’яўляецца рахунак-акт аказаных паслуг. Звесткі аб усталяваных абанентамі кампаніі інтэрнэт-сесіях у роўмінгу адлюстроўваюцца ў дэталізацыі стандартнага ўзору. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжаны абавязак аператара сувязі запытваць і прадастаўляць кліенту дадатковыя ўнутраныя або афіцыйныя дакументы ад аператараў-партнёраў для пацвярджэння гэтых даных, а таксама прад’яўляць спажыўцу або яго прадстаўніку дакументы, прызначаныя для ўнутранага карыстання.

Такім чынам, звесткі, прадстаўленыя ў рахунку-акце аказаных паслуг і дэталізацыі званкоў абанента, з’яўляюцца вычарпальным дакументальным пацвярджэннем факту аказання паслуг і абгрунтаваннем сумы, прад’яўленай да аплаты. Прадастаўленне інфармацыі аб запытваемых абанентам рэсурсах/сайтах не ўваходзіць у пералік паслуг кампаніі і дагаворам не прадугледжана».

У выніку Андрэю давялося пагашаць запазычанасць самастойна.

«Я не ведаю, як узаемадзейнічаюць наш аператар і замежны і як у іх фіксуюцца даныя, але, мяркуючы з адказу, за што менавіта налічана сума, даведацца нельга, атрымліваецца? Я разумею, што можа быць тэхнічная памылка як з боку замежнага аператара, нашага, так і майго апарата. Але ж павінны быць нейкія даныя? Так жа можна на любы нумар, як толькі ён трапляе ў роўмінг, нешта налічыць. Так, грошы невялікія, але пытанне ў іншым. І гарантый, што, паехаўшы за мяжу, ты не трапіш у такую сітуацыю, няма. Толькі вымаць SIM-карту і купляць у іншай краіне мясцовую», — падсумаваў мужчына.

Каментар аператара

Onliner.by папрасіў прадстаўнікоў кампаніі A1 растлумачыць сітуацыю і атрымаў наступны адказ:

«На запыт кліенту быў дадзены падрабязны пісьмовы адказ з боку кампаніі. Яму былі растлумачаныя прынцыпы налічэння за выкарыстанне роўмінгу падчас замежных паездак. З прылады абанента было зафіксавана спажыванне інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу ў сетцы замежнага аператара, у выніку чаго былі зробленыяналічэнні за трафік па роўмінгавых тарыфах. Інфармацыя аб усталяваных абанентамі інтэрнэт-сесіях (дата і час іх здзяйснення, кропка доступу, сумарны аб’ём прынятай/перададзенай інфармацыі і налічэнні) адлюстроўваецца ў дэталізацыі стандартнага ўзору, якую можна паглядзець у дадатку «Мой A1» або ў Асабістым кабінеце.

У выпадку, калі выкарыстоўваецца тэлефон з падтрымкай дзвюх SIM-карт або SIM-карты і eSIM, расход трафіку можа мець месца ў выніку мэтанакіраванага або ненаўмыснага выбару SIM-карты абанента для доступу да інтэрнэту альбо стаць следствам асаблівасцяў функцыянавання выкарыстоўванай прылады, яе праграмнага забеспячэння, прыкладанняў і г. д. Ажыццяўляючы доступ да інтэрнэту, абанент самастойна наладжвае свой тэлефонны апарат, у тым ліку выбар прыярытэтнай SIM-карты для перадачы даных, а таксама функцыі кшталту «Пераключэнне сотавых даных», пры ўключэнні якой тэлефон можа выкарыстоўваць сотавыя даныя абодвух нумароў у залежнасці ад пакрыцця. Звесткі пра функцыі тэлефонных апаратаў, іх аперацыйныя сістэмы і ўсталяваныя вытворцам прыкладанні змяшчаюцца ў інструкцыі да прылады».

Каментары6

  • Несчастные гуманитарии
    19.12.2025
    Федзя, нет, просто надо выключать data roaming для белсимки и потом еще data switching в общих настройках.
  • Вадя
    19.12.2025
    Да ,телефон с двумя симками такой финт легко позволяет. У меня в конце августа произошло подобное ,но я понял ,что лопухнулся сам и не стал никуда обращаться.
  • сам виноват
    19.12.2025
    я когда-то дал своей немецкой племяннице, которая ехала в Британию (там тоже нет бесплатного роуминга) кнопочный телефон, чтобы исключить любую возможность попасть на бабки. Только это гарантирует на 100 %, что интернет-роуминга не будет. Ну или вынимать белсимку, не понятно, чего он ее не вынул, если у него уже была альтернативная е-симка.

    Телефоны сами по себе подключают разные сервисы. У мамы прошлый телефон непрестанно подключал Bluetooth, а теперешний.мобильные данные, хотя я уже десятки раз их отключал

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць