22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі
Сёння ў Гродзенскай вобласці ў выніку сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў загінулі чатыры чалавекі.

Трагедыя здарылася каля 11:30 на пад’ездзе да Слоніма.
22‑гадовы кіроўца Audi пры правядзенні абгону сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, які рухаўся ў спадарожным напрамку, паведамляе СК.

У выніку ДТЗ загінулі 4 чалавекі: кіроўца і два пасажыры Audi, а таксама пасажыр Volkswagen. Яшчэ два чалавекі шпіталізаваныя.

Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары