Меркаванні2121

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»

Прызначэнне найадыёзнейшага Андрэя Шведа кіраўніком Вярхоўнага суда інстынктыўна выклікае пачуцці, што вось усё, зараз у судовай справе стане зусім кепска. Але пасля прыходзіць думка — а што там можна зрабіць яшчэ горш? Пра ўжо адстаўнога шматгадовага старшыню Вярхоўнага суда Валянціна Сукалу разважае на фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Валянцін Сукала

Па-мойму, ужо што-што, а судовая сістэма ў Беларусі дасягнула максімальна магчымага ўзроўню цынізму і подласці, у гэтым механізме паправіць нічога немагчыма — любы прысуд па загадзе зверху там і так выпісвалі без ваганняў і без аглядак на законы, а пры патрэбе нават і на працэдуры.

І ў сувязі з гэтым можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму, папярэдні кіраўнік Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Ён быў на гэтай пасадзе, страшна сказаць, з самага пачатку 1997 года, то-бок пастаўлены кіраваць лукашысцкай судовай сістэмай адразу пасля канстытуцыйнага перавароту 1996-га.

Уявіць толькі — 29 гадоў чалавек быў адказны за такую далікатную сферу, ствараў і ўдасканальваў абсалютна бесчалавечную сістэму, і ўвесь гэты час Лукашэнка быў ягонай працай настолькі задаволены, што не адпраўляў на пенсію амаль чвэрць стагоддзя пасля дасягнення адпаведнага ўзросту. У ягонай сістэме гэта ўнікальны выпадак.

Дарэчы, па дзіўным супадзенні ў пуцінскай сістэме таксама быў дакладна такі ж (ды нават і большы) доўгажыхар на той жа пасадзе старшыні Вярхоўнага суда — на год маладзейшы за Сукалу Вячаслаў Лебедзеў, які рупліва працаваў з ліпеня 1989‑га аж да лютага 2024-га, пакуль не вынеслі з кабінета ўперад нагамі. І таксама, калі так доўга трымаўся, Пуцін яўна быў цалкам задаволены тым, як гэты пенсіянер ператвараў судовую сістэму ў паслухмяны і безадмоўны механізм для правядзення палітычных рэпрэсій.

Характэрна, што і Сукала, і Лебедзеў не былі юрыстамі, якім кар'ерную дарогу адкрыла перабудова і распад СССР. Яны планамерна рухаліся па кар'ернай лесвіцы яшчэ ў часы дагарбачоўскага Саюза, займаючы тады адпаведныя іх тагачаснаму ўзросту і стажу пасады ў кіраўніцтве судоў абласнога і гарадскога ўзроўню. Перабудова з яе сярод іншага курсам на амаладжэнне кадраў іх рост па службе можа крыху паскорыла (Сукала, напрыклад, да ўзнікнення незалежнай Беларусі паспеў стаць міністрам юстыцыі БССР і нават першым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда СССР), але ў прынцыпе сам гэты рост быў зададзены і да таго.

Таму, у прынцыпе, няма чаго дзівіцца, што менавіта ў гэтай сферы і менавіта гэтым дзеячам удалося так добра ўпісацца ў новыя дыктатарскія сістэмы і стаць у іх доўгажыхарамі. Судам у гэтых сістэмах адводзілася і адводзіцца дакладна тая ж функцыя, якую яны мелі ў савецкі час — быць паслухмяным прыдаткам улады і па важных для ўлады справах, асабліва звязаных з палітыкай, проста штампаваць загадзя прынятыя рашэнні. Таму нічога адмыслова прыдумляць па сутнасці і не даводзілася — трэба было проста цвёрда і паслядоўна праводзіць у жыццё прынцыпы, засвоеныя раз і назаўсёды з маладосці.

Сукалавымі настаўнікамі ў ягонай маладосці яўна былі тыя савецкія юрысты, якія практычна працавалі ў сталінскія часы, то было ад каго вучыцца цынізму і подласці.

А пасля ён ужо сам меў магчымасць адбіраць самую мярзоту з малодшага пакалення і перадаваць бясцэнны досвед далей. Спраўляўся бліскуча, але ж гады… Час няўмольны.

Каментары21

  • Žvir
    19.12.2025
    Balšaviki inšymi nie byvajuć.
  • Пераадрасацыя
    19.12.2025
    Баба Гаага, Ёсць такі юрыст Міхалевіч, яму накіроўвайце вашае пытанне.
  • Тамаш
    19.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні10

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне7

Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне

Больш за ўсё за апошнія гады выраслі жанчыны ў Паўднёвай Карэі — на 20 см. Чаму?1

У цэнтры Мінска матацыкліст жорстка ўрэзаўся ў аўто — ажно пераляцеў машыну ВІДЭА11

Павел Дураў пракаментаваў удары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры «Укантакце»1

Навуковец адсудзіў 6 мільёнаў даляраў у жанчыны, якая ілжыва звінаваціла яго ў сэксуальных дамаганнях10

Рубіа: Украіна не мае доступу да ваеннай спадарожнікавай сістэмы Starshield8

«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце25

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні10

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць