Грамадства2121

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Аляксандр Лукашэнка часта асуджае беларусаў, якая пасылаюць дзяцей за мяжу. Пры гэтым Настасся, дачка сярэдняга сына Лукашэнкі, Дзмітрыя, паступіла ў магістратуру ў Маскве, а Дар'я, другая, — тамсама ў «Праекце MAX». Вось што яшчэ вядома.

Злева направа: Настасся і Дар'я Лукашэнкі. Фота з іх сацсетак

Настассі Лукашэнка цяпер 22 гады.

Яна забрала дакументы з Ліцэя БДУ на фоне пратэстаў 2020 года, калі была ў 11 класе.

Настасся давучвалася ў прыватнай Мінскай міжнароднай гімназіі ў Драздах, якую звязваюць з Ірынай Абельскай. Далей было паступленне ў прэстыжны маскоўскі ўніверсітэт.

У 2025 Настасся Лукашэнка выпусцілася з юрыдычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучылася на кафедры канстытуцыйнага і муніцыпальнага права. Тэмай яе дыпломнай працы стала «Канстытуцыйна-прававы статус замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Расійскай Федэрацыі». 

Настасся Лукашэнка выпускаецца з універсітэта. Фота з яе сацсетак

Унучка Лукашэнкі працягвае вучыцца. Яе ўжо залічылі на першы курс магістратуры юрфака МДУ ў групу ІІ-11.

Акрамя вучобы, Наста ўдзельнічае ў навуковых спаборніцтвах. У 2025 годзе яна стала прызёрам заключнага тура ўніверсіяды «Ламаносаў» па практычнай юрыспрудэнцыі. У секцыі «Інтэлектуальныя правы, штучны інтэлект і лічбавыя тэхналогіі» яна набрала 90 балаў — гэта адзін з самых высокіх вынікаў сярод удзельнікаў.

Малодшай сястры Настассі, Дар'і Лукашэнка, нядаўна споўніўся 21 год. Яна таксама ў 2020‑м забрала дакументы з Ліцэя БДУ і таксама перайшла ў «сямейную» Мінскую міжнародную гімназію. Цяпер Дар'я вучыцца на эканамічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедры кіравання арганізацыямі і плануе атрымаць дыплом у 2026 годзе.

Дар'я Лукашэнка. Фота: sputnik.by

Дзяўчына спалучае вучобу з працай у вучэбна-навуковай лабараторыі «Праект МАХ». Яна створаная для паляпшэння ведаў студэнтаў-менеджараў. Лабараторыя пазіцыянуе сябе як элітны кар'ерны ліфт для студэнтаў кірунку «Менеджмент». Студэнтаў там вучаць праз рашэнне задач ад буйных карпарацый.

У сакавіку 2025 года Дар'я стала пераможцай міжнароднай універсіяды «Прыняцце бізнэс-рашэнняў у міжнародным асяроддзі» (International Business Case Competition), арганізаванай буйной кампаніяй AB InBev Efes.

Таксама Дар'я адзначылася на навуковай канферэнцыі «Ламаносаў-2025», дзе яе даклад «Развіццё поглядаў на праектны менеджмент у другой палове ХХ стагоддзя» заняў трэцяе месца ў секцыі «Эканоміка».

Дар'я Лукашэнка ў кавярні Special у цэнтры Масквы. Фота з сацсетак

Сёстры перыядычна свецяцца на розных імпрэзах, асабліва — на канікулах. Напрыклад, у ліпені 2024 Дар'я разам з сям'ёй хадзіла на прэзентацыю альбома Вікторыі Алешкі. Была там і Настасся, якая ў той год валанцёрыла на «Славянскім базары», але фатаграфацца з Алешкай і сям'ёй не стала.

Дар'я Лукашэнка (крайняя злева) з маці Ганнай Сялук (у цэнтры з кветкамі). Фота: vitbichi.by

У снежні 2024‑га Дар'я разам з бацькамі раздавала калядныя падарункі дзецям у сацыяльна-педагагічным цэнтры ў Ашмянах. Настассі не было.

А 4 студзеня 2025 года Настасся і Дар'я былі на першым канцэрце ўнутры адной з шахтаў Салігорска. Яны сядзелі ў адным з першых шэрагаў, але не свяціліся.

Дар'я і Настасся Лукашэнкі злева направа ў першым шэрагу. Фота: «Мінская праўда»

Унучкі Лукашэнкі жывуць і вучацца за межамі краіны. Падобна, што бываюць дома яны часцей на канікулах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Мх
    19.12.2025
    "Хоць унучкі выбіліся ў людзі". Цьфу. Але расейцы як называлі іх "селюкамі" і "малодшымі братамі", так і будуць.
  • Га?
    19.12.2025
    Чаму не ў аграгарадку? Бацька стараўся, будаваў, а яны...
  • Магчымасць
    19.12.2025
    Дзяўчынкі прыгожыя.
    Ім дзед даў магчымасці , якіх пазбавілі тясячы іншых, напэўна здатнейных.
    Яны у гэтым не вінаваты.
    Поспехаў і сіл стаць Людзьмі.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць