Усяго патроху1111

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ

Насіць адныя і тыя ж джынсы ці світар некалькі дзён — звычайная рэч. Але ці распаўсюджваецца гэтае правіла на шкарпэткі? Навукоўцы папярэджваюць: калі б вы ведалі, хто жыве ў іх ужо пасля аднаго дня нашэння, вы б нават не думалі пра гэта.

Фота: vecteezy.com

Нашы ступні ўяўляюць сабой складаную мікраскапічную экасістэму. Яны служаць асяроддзем пражывання для прыкладна 1000 розных відаў бактэрый і грыбкоў. Больш за тое, менавіта на нагах разнастайнасць грыбковай флоры вышэйшая, чым на любой іншай частцы цела. Дадайце да гэтага шчыльнасць потавых залоз (адну з самых высокіх у арганізме) — і вы атрымаеце ідэальны інкубатар для мікраарганізмаў.

Як піша The Conversation, большасць гэтых мікробаў аддае перавагу цёплым і вільготным участкам паміж пальцамі. Там яны харчуюцца пажыўнымі рэчывамі з поту і змярцвелымі клеткамі эпідэрмісу. Менавіта прадукты жыццядзейнасці гэтых арганізмаў ствараюць непрыемны пах. Напрыклад, адна бактэрыя сінтэзуе рэчыва, пах якога нагадвае гнілую цыбулю, другая — сыр, а трэцяя выпрацоўвае кіслату са спецыфічным рэзкім пахам (які часта параўноўваюць з «казіным»).

Чым мацней пацеюць ногі, тым больш пажыўнага асяроддзя атрымліваюць бактэрыі і тым больш выразным становіцца пах. Шкарпэткі затрымліваюць вільгаць, ствараючы для іх аптымальныя ўмовы.

Пры гэтым мікраарганізмы вельмі жывучыя: на баваўнянай тканіне яны могуць захоўвацца да 90 дзён. Таму паўторнае выкарыстанне нямытых шкарпэтак толькі спрыяе росту калоніі.

Аналіз мікробнага складу рэчаў пасля аднаразовага выкарыстання выявіў каласальную розніцу. Калі на футболцы пасля дня нашэння знайшлі каля 83 000 бактэрый, то на шкарпэтках гэты паказчык сягаў 8—9 мільёнаў. Сярод іх сустракаюцца не толькі бяскрыўдныя насельнікі скуры, але і ўмоўныя патагены (напрыклад, Aspergillus, Cryptococcus ці Candida), здольныя выклікаць рэспіраторныя і кішачныя інфекцыі.

Фота: Cody Duncan / Getty Images

Эксперты адзначаюць, што акрамя «роднай» мікрафлоры нагі, у шкарпэтках пасяляюцца і мікробы з навакольнага асяроддзя — напрыклад, з падлогі дома ці спартзалы. І гэтыя мікраарганізмы лёгка пераносяцца далей — на любыя паверхні, да якіх датыкаецца тканіна: ваш абутак, ложак, канапу ці дыван. Гэта значыць, што брудныя шкарпэткі могуць стаць разносчыкамі грыбка, які выклікае мікоз ступні. Менавіта таму крытычна важна не дзяліцца шкарпэткамі ці абуткам з іншымі людзьмі, а таксама не хадзіць у адных шкарпэтках ці басанож у грамадскіх распранальнях і душавых.

Каб абараніць здароўе, мікрабіёлагі настойліва раяць мяняць шкарпэткі штодзень. Вырабы з бавоўны, воўны ці сінтэтыкі не прызначаныя для шматразовага нашэння без мыцця. Тэарэтычным выключэннем могуць быць толькі спецыялізаваныя мадэлі з антымікробнымі ўласцівасцямі (напрыклад, з іонамі срэбра ці цынку) або бамбукавыя вырабы, якія лепш прапускаюць паветра, аднак і імі злоўжываць не варта.

Фота: markformelle.com

Таксама важна правільна даглядаць рэчы. Звычайнае мыццё пры тэмпературы 30-40°C не здольнае поўнасцю знішчыць усе грыбкі і іх споры. Каб гарантавана дэзынфікаваць шкарпэткі, навукоўцы рэкамендуюць выкарыстоўваць тэмпературу 60°C і мыйныя сродкі з даданнем ферментаў (біялагічна актыўных рэчываў, якія расшчапляюць арганічныя забруджванні).

Калі мыццё пры высокай тэмпературы немагчымае, дапаможа прасаванне гарачым прасам або сушка на адкрытым паветры, бо ўльтрафіялетавае выпраменьванне сонца мае бактэрыцыдны эфект.

Каментары11

  • Пані
    20.12.2025
    А што рабіць, калі ногі ніколі не пацеюць? Можна не праць гадамі?)))
  • Саша
    20.12.2025
    Пані, очань правильна. В александрыи наски носяць год, патом другия.
  • a.hto.tam.idze
    20.12.2025
    Прачытаў артыкул, ды жахнуўся. 9 мільёнаў бактэрый! Пашоў выкідваць да халеры тыя шкарпэткі. Буду па снегу шыбаваць цяпер у пантофлях!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць