Свет33

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што Вашынгтон не бачыць пагрозы пагаршэння адносін з Расіяй з-за сітуацыі вакол Венесуэлы. Паводле яго слоў, ЗША не чакаюць ад Масквы нічога большага, акрамя толькі рытарычнай падтрымкі ўладаў Венесуэлы, і гэта не ўплывае на амерыканскую пазіцыю, паведамляе Reuters.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

«Мы не занепакоеныя эскалацыяй канфлікту з Расіяй з-за Венесуэлы. Мы заўсёды чакалі ад іх рытарычнай падтрымкі рэжыму Мадура, але гэта не з'яўляецца фактарам, які мы ўлічваем пры разглядзе гэтага пытання», — сказаў Рубіа.

Ён таксама дадаў, што ў Расіі і без таго дастаткова праблем у сувязі з вайной ва Украіне, і перадаў калядныя віншаванні міністру замежных спраў РФ Сяргею Лаўрову.

«Я думаю, што ў Расіі поўна клопатаў з Украінай, але калі ён цяпер нас глядзіць, то, Сяргей, шчаслівых Калядаў», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

19 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю NBC не выключыў магчымасці ваеннага канфлікту з Венесуэлай. Раней ён абвясціў «поўную і татальную» марскую блакаду венесуэльскіх нафтавых танкераў, якія знаходзяцца пад амерыканскімі санкцыямі. Трамп заявіў, што Венесуэла фактычна акружаная і паабяцаў узмацняць вайсковую прысутнасць ЗША, пакуль улады краіны, паводле яго слоў, не вернуць Злучаным Штатам «скрадзеныя нафту, зямлю і іншыя актывы».

Акрамя таго, амерыканская адміністрацыя прызнала венесуэльскія ўлады «замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй», а раней Трамп заяўляў, што «дні Мадура палічаныя».

На працягу апошніх месяцаў ЗША нарошчвалі сваю вайсковую прысутнасць у Карыбскім моры і наносілі ўдары па венесуэльскіх суднах, тлумачачы гэта барацьбой з наркатрафікам. Да сярэдзіны лістапада ў рэгіёне знаходзілася каля 15 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

У адказ на абвяшчэнне марской блакады прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў пра спробу змены рэжыму і абвінаваціў ЗША ў імкненні ўсталяваць марыянеткавы ўрад. Ён паабяцаў абараніць суверэнітэт краіны і яе рэсурсы.

Міністэрства замежных спраў Расіі 18 снежня паведаміла, што чакае ад ЗША недапушчэння далейшай эскалацыі вакол Венесуэлы, паколькі гэта, на думку Масквы, можа стварыць пагрозу для ўсяго Заходняга паўшар’я. У МЗС РФ назвалі Венесуэлу дружалюбнай краінай, заявілі пра аказанне ёй палітычнай падтрымкі і падкрэслілі ролю Расіі як пасярэдніка.

Пры гэтым, як адзначае Reuters, у новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі, нядаўна апублікаванай адміністрацыяй Трампа, гаворыцца пра намер ЗША аднавіць сваё дамінаванне ў Заходнім паўшар’і і фактычна вярнуцца да доктрыны Манро XIX стагоддзя, якая абвяшчала гэты рэгіён зонай уплыву Злучаных Штатаў.

Каментары3

  • расія — імерыя ў 2 разы менш за Пакістан
    20.12.2025
    "Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка pасіяй Венесуэлы" усё так, расія — імерыя ў 2 разы менш за Пакістан .... ў якой мы знаходзімся ў закладніках
  • Левая Лукашолка
    20.12.2025
    Рубіа яшчэ ня ведае, што галоўная помста за Мадуру яму прыляціць не з Масквы, а з Менску. А калі дакладней - то з пад Менску, са Случчыны, адкуль на ўсіх ворагаў глядзіць чырвона-зялёны арэшнік. Сапраўдная "вусатая смерць"! Мы памятаем, як Лукашэнка абдымаў Мадуру і называў яго сябрам. А сябрам Лукашэнка ніколі не здраджвае. Праверана неаднаразова.
  • Барадзед
    20.12.2025
    Левая Лукашолка, может там фанерный муляж?

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць