Эканоміка22

Аб'ём ценявой эканомікі 8—10% ВУП

Аб’ём ценявой эканомікі ў Беларусі ацэньваецца ў 8–10% ВУП, паведаміў міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян 1 жніўня на нарадзе па пытанні эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.

«Ад гэтых працэнтаў мы павінны максімальна забраць тую частку, якая належыць бюджэту, каб грошы працавалі для ўсяго грамадства», — прыводзіць словы Палуяна прэс-служба прэзідэнта.

Міністр удакладніў, што ў гэтыя 8–10% уключаны даходы ад прысядзібных гаспадарак грамадзян, рэалізацыі асабістай маёмасці. «Таму, зразумела, тут не трэба казаць пра тое, што гэта занадта вялікая сума для нашай краіны. Яна значна меншая, калі адкінуць гэтыя даходы», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, падатковая служба ў першую чаргу звяртае ўвагу на галіны і сферы, дзе існуе найбольшая магчымасць ухілення ад выплаты падаткаў.
«Больш за ўсё нас сёння цікавіць і тая сфера, дзе ствараюцца так званыя аднаразавыя фірмы, ілжэпрадпрымальніцкія структуры. Яны карыстаюцца палажэннямі ўказа № 510, які рэгулюе кантрольную дзейнасць у нас у краіне, паводле якога падатковыя службы не могуць прыходзіць з праверкай на працягу двух гадоў з часу стварэння. Праз гэтыя структуры пракручваюць пэўныя сумы грошай, у бюджэт не плацяць, і грошы раствараюцца», — сказаў Палуян. Ён звярнуўся з просьбай даць магчымасць праводзіць неабходныя праверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да асобных катэгорый плацельшчыкаў, якія схільныя да асаблівай рызыкі ўхілення ад выплаты падаткаў.

Міністр адзначыў, што ёсць і іншыя схемы ўхілення ад падаткаабкладання, якія хвалююць беларускіх падаткавікоў: «Асобныя інвестары прыходзяць, будуюць у нас добрыя заводы, прадпрыемствы, але, карыстаючыся сваімі замежнымі заснавальнікамі, мінімізуюць настолькі падатак на прыбытак, што ён амаль заўсёды зводзіцца да нуля. Працу ў гэтым плане мы ўжо пачалі і будзем ажыццяўляць яе найбліжэйшым часам».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»7

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць