Эканоміка11

Мінэканомікі прапануе адмяніць давядзенне дырэктыўных паказчыкаў да прадпрыемстваў

Ідэалогія прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014–2016 гады павінна засноўвацца на адмове ад давядзення планавых заданняў да прадпрыемстваў. Такое меркаванне выказаў першы намеснік дырэктара Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Віктар Пінігін у артыкуле, апублікаваным у ліпеньскім нумары «Экономического бюллетеня», які выдаецца НДЭІ.

«Слабасцю прагнозаў апошніх гадоў з’яўляецца тое, што добрыя пажаданні па стварэнні высокапрадукцыйных працоўных месцаў і ў цэлым па мадэрнізацыі эканомікі ў разрэзе міністэрстваў, відаў эканамічнай дзейнасці і рэгіёнаў слаба рэалізуюцца, бо адсутнічаюць рэальныя эканамічныя механізмы, якія стымулююць ажыццяўленне прадпрыемствамі гэтых працэсаў. Дырэктыўная сістэма давядзення адпаведных паказчыкаў да суб’ектаў гаспадарання не спрацоўвае», — гаворыцца ў артыкуле.

У сувязі з гэтым, лічыць эканаміст, ідэалогія прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014–2016 гады «павінна засноўвацца на адмове ад давядзення планавых заданняў (паказчыкаў) да прадпрыемстваў з пераважнай доляй дзяржаўнай уласнасці».

«Ва ўмовах, калі да органаў дзяржаўнага тэрытарыяльнага і галіновага кіравання, а таксама арганізацый не даводзяцца дырэктыўныя паказчыкі (аб’ёмныя і адносныя), на якія яны павінны выйсці ў перспектыўным перыядзе, прагноз (фактычна план) перастае быць дырэктыўным», — канстатуе Віктар Пінігін.

Самі паказчыкі, вызначаныя зыходзячы з умоў развіцця, на перспектыўны перыяд становяцца ў такой сітуацыі разліковымі (у пэўнай меры прагнознымі) і па сваёй сутнасці з’яўляюцца індыкатыўнымі, піша эканаміст.

«Пры індыкатыўным падыходзе няма неабходнасці завышаць сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, каб забяспечыць напружанасць планавых заданняў. Калектывы прадпрыемстваў самі пачнуць напружана працаваць, бо іх заработная плата наўпрост будзе залежаць ад атрыманых і ацэненых рынкам вынікаў», — лічыць першы намеснік дырэктара НДЭІ Мінэканомікі.

Варта адзначыць, што спроба адмовіцца ад дырэктыўнай сістэмы планавання эканомікі ўжо была зробленая эканамічнымі ўладамі. У 2011 годзе быў распрацаваны законапраект аб індыкатыўным планаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Асноўная ідэя дакумента зводзілася да таго, што паказчыкі, якія зацвярджае дзяржава, носяць індыкатыўны характар і не з’яўляюцца абавязковымі для выканання. Аднак законапраект так і не быў прыняты беларускім парламентам.

Тым часам, лічаць эканамісты, менавіта практыка давядзення дырэктыўных паказчыкаў да прадпрыемстваў стала ключавой прычынай росту складскіх запасаў у прамысловасці ў першай палове 2013 года. Як паведамлялася раней, нягледзячы на зніжэнне знешняга попыту на беларускую прадукцыю, айчынныя экспарцёры не скарацілі прапарцыянальна аб’ёмы вытворчасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога4

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць