Эканоміка33

Маладых спецыялістаў на вёску будуць завабліваць даплатамі

Штомесячныя даплаты ўстанаўліваюцца маладым работнікам АПК Беларусі. У мэтах замацавання маладых кадраў у АПК Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня падпісаў указ нумар 353 «Аб некаторых мерах па забеспячэнню арганізацый аграпрамысловага комплексу кадрамі».

Дакумент накіраваны на павышэнне гарантаванай заработнай платы шляхам устанаўлення штомесячных даплат.

У прыватнасці, маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, прынятым на работу ў арганізацыі АПК,

на працягу двух гадоў іх работы ўстанаўліваюцца штомесячныя даплаты ў двухкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду,
устаноўленай урадам для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, з аднясеннем гэтых даплат на затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Кіраўнікам і спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі ў арганізацыях АПК два гады па размеркаванню і якія прадаўжаюць працаваць у гэтых арганізацыях на ўмовах заключаных кантрактаў,

устанаўліваюцца штомесячныя даплаты на працягу наступных трох гадоў у трохкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту,
прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Гэтыя меры даюць магчымасць забяспечыць гарантаваную заработную плату маладых работнікаў АПК на ўзроўні сярэдняй заработнай платы па гаспадарцы.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць