Свет1010

Насуперак Расіі: украінцы галасуюць за збліжэнне з Еўропай

Вярхоўная Рада Украінысёння прагаласавала за адзін з пяці законаў, якія ёй трэба прыняць, перш чым краіназможа падпісаць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

За «эўраінтэграцыйны» закон аб выкананьні судовых рашэньняў прагаласавалі 340 дэпутатаў у 450-мандатным украінскім парлямэнце.

«Існуе агульная пазыцыя ўкраінскай улады і ўкраінскай апазыцыі адносна неабходнасьці падпісаньня дамовы з Эўразьвязам. Будуць разгледжаны і прыняты як мінімум 5 ключавых законапраектаў», — сказаў журналістам Арсень Яцанюк, кіраўнік апазыцыйнай фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе.

Паводле Яцанюка, акрамя згаданага закону аб выкананьні судовых рашэньняў апазыцыя дамовілася з кіроўнай Партыяй рэгіёнаў падтрымаць яшчэ чатыры іншыя законапраекты, якіх ад Кіева патрабуе Брусэль: аб незалежнасьці судзьдзяў; аб паляпшэньні ўмоваў утрыманьня грамадзянаў пад вартай і ў турме; аб адзіным мытным тарыфе, згодна з патрабаваньнямі Сусьветнай арганізацыі гандлю; аб паўнамоцтвах Рахунковай палаты.

Варта нагадаць, што ўсплёск гэтай эўраінтэграцыйнай актыўнасьці ўкраінскага парлямэнту наступіў адразу пасьля выказваньня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, што Расея і Украіна — «адзін народ», і што Расея будзе вымушаная прыняць адпаведныя эканамічныя захады ў выпадку далучэньня Украіны да зоны свабоднага гандлю ў Эўразьвязе.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі4

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»79

У Жлобінскім раёне кіроўца збіў насмерць 17‑гадовага падлетка і ўцёк з месца ДТЗ2

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў6

У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна2

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»5

У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы1

Расія атакавала Кіеў балістыкай, на Запарожжа скінулі авіябомбы2

У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль3

У Падмаскоўі дагарае самы вялікі лагістычны цэнтр Wildberries12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі4

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць