Грамадства44

Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне

Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук'яновіч заявіў аб зніжэнні колькасці замежных войскаў і авіяцыі ля заходніх межаў краіны. Таксама ён пацвердзіў наяўнасць пастаяннага ўзаемадзеяння з Польшчай, Літвой і Латвіяй па пытаннях палётаў у прымежнай паласе.

Андрэй Лук'яновіч. Скрыншот відэа СТБ

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТБ Андрэй Лук'яновіч ахарактарызаваў бягучую ваенную абстаноўку вакол Беларусі як стабільную. Паводле яго слоў, беларускія вайскоўцы фіксуюць спад ваеннай актыўнасці з боку суседніх дзяржаў.

«Мы рэальна назіраем, што значная колькасць кантынгентаў, як паветраных (колькасць самалётаў уздоўж нашых заходніх межаў), так і сухапутных, зменшылася. Мы выконваем задачы па баявым дзяжурстве, гэта значыць кругласутачна кантралюем паветраную прастору і фіксуем значнае зніжэнне колькасці палётаў як баявой авіяцыі, так і разведвальнай уздоўж нашых межаў. Можам з упэўненасцю сказаць, што абстаноўка ў сапраўдны момант стабільная, пагроз няма», — прыводзіць словы камандуючага газета «СБ. Беларусь сегодня».

Разам з тым камандуючы пацвердзіў, што паміж ваеннымі ведамствамі захоўваюцца працоўныя кантакты для прадухілення інцыдэнтаў у паветры. Абмен інфармацыяй па лініі аператыўных службаў ідзе з усімі трыма заходнімі суседзямі Беларусі.

«У нас па аператыўнай службе маецца пастаяннае ўзаемадзеянне з Рэспублікай Польшча, Літвой і Латвіяй. Мы рэгулярна іх апавяшчаем аб палётах, і яны нас папярэджваюць аб палётах у прымежнай паласе.

Адсутнічала ўзаемадзеянне толькі з Латвіяй, але апошнім часам аднавілі дыялог па аператыўнай службе», — заявіў Андрэй Лук'яновіч.

Каментары4

  • Вольга
    17.08.2026
    Дзядзя, калі ты агучваеш актуальныя метадычкі твайго "міністэрства"- варта думаць і пра паслязаўтрашныя ягоныя ж. Але адна дыяметральная звіліна ад фуражкі такі не дазваляе крыху падумаць наперад, што паслязаўтра з нашаю усё яшчэ крыху краінаю пачне рабіць рашкастан, каб не прайграць ва Украіне настолькі ганебна.
  • палітыку РБ трэба пераглядаць з уліку толькі нашых Беларускацэнтрычных інтарэсаў
    17.08.2026
    Таму Добрая навіна, і палітыку РБ трэба пераглядаць з уліку толькі нашых Беларускацэнтрычных інтарэсаў
  • Янка Збеглы
    17.08.2026
    Калі беларус у пагонах ды з чырвона-зялёным шэўронам адкрывае рот - ён хлусіць.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі25

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса35

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі25

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць