Улада22

Партыі БНФ адмовілі ў правядзенні пікетаў супраць размяшчэння расійскіх баз

Мясцовыя ўлады паўсюдна адмаўляюць актывістам Партыі БНФ у правядзенні пікетаў супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных баз, паведаміў БелаПАН лідар арганізацыі Аляксей Янукевіч.

Паводле яго слоў, усяго было пададзена 20 заявак на правядзенне пікетаў 8 верасня або ў адну з блізкіх да гэтага дня дат. «Адмовы ўжо атрыманы ў 17 выпадках. З трыма заяўнікамі мы пакуль не змаглі звязацца, але, верагодна, і там будуць адмовы», — паведаміў палітык.

Янукевіч адзначыў, што ўлады, як правіла, адмаўляюць у правядзенні пікета на дзвюх падставах. Па-першае, адмова абгрунтоўваецца правядзеннем іншага мерапрыемства ў месцы запланаванага пікета, напрыклад сельскагаспадарчага кірмашу. Па-другое, улады заяўляюць, што ініцыятары папярэдне не заключылі дагаворы з гарадскімі службамі, такімі як міліцыя, хуткая дапамога і МНС.

Янукевіч паведаміў, што адмовы ўладаў у правядзенні пікетаў будуць абскарджвацца ў судах. Акрамя таго, будуць падавацца новыя заяўкі на правядзенне вулічных мерапрыемстваў супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных баз.

Палітык нагадаў, што Партыя БНФ яшчэ 27 ліпеня мела намер правесці каля расійскага пасольства пікет супраць размяшчэння ў Лідзе расійскай ваеннай базы. Аднак Мінгарвыканкам адмовіў у яго правядзенні, матываваўшы сваё рашэнне тым, што заяўка не адпавядае заканадаўству аб масавых мерапрыемствах. Гарадскім уладам таксама незразумела, якія меры будуць прымаць заяўнікі для арганізацыі бяспекі ўдзельнікаў пікета. Акрамя таго, у пісьмовым адказе з гарвыканкама адзначаецца, што правядзенне пікета можа стварыць перашкоду пешаходнаму і транспартнаму руху.

Адмова Мінгарвыканкама абскарджваецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, аднак дата пасяджэння пакуль не вызначана.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе63

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя6

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе63

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць