Эканоміка2828

Лукашэнка пра дэвальвацыю: Нашы негадзяі, «свядомыя», плявузгаюць языкамі ў СМІ і могуць да яе прывесці

Будучыня рубля залежыць ад паводзін прадпрыемстваў і народа, сказаў ён.

Пытанне дэвальвацыі нацыянальнай валюты сёння не стаіць, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Жлобіне, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Навошта ставіць задачу абясцэніць, дэвальваваць нацыянальную валюту? Напэўна, ніводны кіраўнік такой задачы перад сабой не ставіць. Наадварот, нам трэба ад яе сысці», — сказаў ён.

Лукашэнка нагадаў, што ўжо казаў, што ў краіне не будзе штучна падтрымлівацца беларускі рубель, як і іншыя валюты ў выпадку ўмацавання беларускага рубля. Паводле яго слоў, усё будзе залежаць ад попыту і прапановы.

Ён заўважыў, што гэтая праблема цалкам знаходзіцца ў руках прадпрыемстваў і народа.

«Калі вы будзеце бегаць з раніцы да вечара па абменных пунктах і скупляць валюту, калі суб’екты гаспадарання і банкі будуць спаць і бачыць, што пройдзе дэвальвацыя, нехта на гэтым выйграе, будуць спараджацца чаканні, а нашы негадзяі, "свядомыя", якія "плявузгаюць" языкамі ва ўсіх СМІ, народ будуць падаграваць, а вы будзеце іх слухаць і зноў бегчы ў абменнікі — госпад вам у шлях, значыць, вы самі прывядзеце да таго, што аслабіце нацыянальную валюту», — сказаў ён.

«Будзе вялікі попыт на валюту — будзе абясцэньвацца беларускі рубель, не будзе гэтага попыту — спакойная будзе сітуацыя, спакойна выйдзем з гэтага становішча», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава будзе выкарыстоўваць усе інструменты, каб не дапусціць рэзкіх ваганняў курса.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць