Свет2626

Навальнаму далі пяць гадоў умоўна

У абласным судзе расійскага Кірава разглядалася скарга на прысуд па «справе Кіраўлеса» боку абароны Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава.

Нагадаем, што 18 ліпеня Ленінскі раённы суд Кірава прызнаў аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага, а таксама Пятра Афіцэрава вінаватымі ў крадзяжы маёмасці кампаніі «Кіраўлес» і прысудзіў іх да пяці і чатырох гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Паводле версіі следства, Навальны і Афіцэраў сумесна стварылі «Вяцкую лясную кампанію», якая па заніжаных цэнах закупляла прадукцыю ў «Кіраўлеса» і прадавала спажыўцам ўжо па рынкавых.

Гэтыя дзеянні з'яўляліся, на думку следства, крадзяжом лесапрадукцыі ў асабліва буйных памерах шляхам растраты. Дзяржабвінавачанне палічыла, што Навальны быў арганізатарам злачынства, а Афіцэраў — памагатым.

Кіраўскі аблсуд сёння мог пацвердзіць рашэнне ніжэйшай інстанцыі і пакінуць прысуд у сіле, замяніць яго на ўмоўны прысуд, або апраўдаць Навальнага і Афіцэрава.

У выніку ў зале суда абвясцілі, што прысуд заменены: пакаранне заменена на ўмоўнае: Навальнаму — пяць гадоў умоўна, Афіцэраву — чатыры гады.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом16

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць