Здарэнні66

Забіў малатком ды іншымі сродкамі, а потым прыходзіў штодня і краў рэчы: суд у Гомелі

У Гомельскім абласным судзе праходзіць слуханне крымінальнай справы па двайным забойстве. 

Нагадаем, у снежні 2012 года ў прыватным доме ў Гомелі былі знойдзены трупы 45-гадовага прадпрымальніка і яго старэнькай маці. Высветлілася, што яны не загінулі падчас пажару, а былі забітыя. Абвінавачваныя ў злачынстве — сын бізнесмена і знаёмы маладога чалавека. 

Бізнесмен займаўся пракатам аўтамабіляў, у яго ўласнасці знаходзілася шэсць дарагіх іншамарак.

Мужчына быў у разводзе з жонкай і жыў разам з маці. А 20-гадовы беспрацоўны сын камерсанта часова жыў у Бранскай вобласці Расіі, часта наведваў Гомель. Малады чалавек быў дзіджэем і ладзіў вечарынкі, у тым ліку ў гомельскіх клубах. 

Паводле інфармацыі следства, хлопец канфліктаваў з бацькам з-за таго, што той мала дапамагае яму грашыма.

Таму ён вырашыў заказаць забойства бацькі, каб атрымаць па спадчыне аўтамабілі, якія планаваў прадаць. Пра забойства за 10 тысяч даляраў ён дамовіўся са сваім беспрацоўным 20-гадовым прыяцелем. 

У адну з начэй у канцы лістапада прыяцель дзіджэя пранік у дом бізнесмена, адчыніўшы дзверы ключамі яго сына. Прадпрымальнік прачнуўся і спрабаваў адбіцца ад забойцы, але пры дапамозе малатка і іншых сродкаў малады чалавек забіў мужчыну і яго маці.

Трупы схаваў у багажніку аўтамабіля, які стаяў у двары дома. Сваякоў у сям'і ў Гомелі не было, таму гібель бізнесмена і яго маці ніхто не заўважыў. На працягу некалькіх дзён выканаўца забойства заходзіў у дом да сваіх ахвяр і краў іх рэчы. Праз дзесяць дзён пасля забойства перанёс трупы назад у дом і падпаліў яго, спрабуючы інсцэніраваць пажар. 

Затрыманы сын прадпрымальніка не прызнаў сваю віну падчас следства, на судовым працэсе ён таксама пакуль адмаўляе сваё дачыненне да забойства. А выканаўца злачынства і следству, і суду пацвердзіў асноўную версію. 

Паводле слоў абвінавачванага ў забойстве, пасля таго як пранік у дом, ён спачатку ўдарыў бізнесмена малатком, але той не ўпаў і ўступіў у барацьбу са злачынствам.

На крыкі выйшла маці мужчыны, якая прынесла з сабой бутэльку шампанскага, як мяркуецца, каб ударыць хлопца.

Але той выхапіў бутэльку і забіў ёю спачатку бізнесмена, а потым і яго маці. Паводле слоў злачынцы, неўзабаве на месца забойства прыехаў сын мужчыны і забраў некаторыя рэчы. 

Суд працягнецца 17 кастрычніка допытам абвінавачванага ў саўдзеле ў забойстве дзіджэя.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ49

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ49

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць