Грамадства11

Тозік знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік 19—25 кастрычніка знаходзіцца з рабочы візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

21 кастрычніка Тозік сумесна з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем правялі ў Пекіне 14-е пасяджэнне беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як адзначыла прэс-служба, «удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый, ход выканання дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту дзяржаўнай дэлегацыі Беларусі ў КНР 15—17 ліпеня 2013 года, а таксама праект праграмы («Дарожнай карты») развіцця адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2014—2020 гады».

У гэты ж дзень адбылося 2-е пасяджэнне міжурадавага каардынацыйнага савета Кітайска-беларускага парку, на якім былі абмеркаваны праблемы і перспектывы будаўніцтва парку. Па выніках пасяджэнняў бакі падпісалі адпаведныя дакументы.

22 кастрычніка Анатоль Тозік правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам міністэрстваў КНР, старшынёй народнага ўрада Харбіна Сун Сібіне, кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловага банка Кітая і шэрагу найбуйнейшых кампаній, якія рэалізуюць праекты ў Беларусі (CAMCE; CITIC Construction Co., Ltd; Xuan Yuan).

23—24 кастрычніка віцэ-прэм'ер возьме ўдзел у адкрыцці беларускага павільёна на 14- міжнародным кірмашы Заходняга Кітая ў Чэнду, а таксама выступіць на 6-м міжнародным форуме Заходняга Кітая. У гэты ж час запланаваны сустрэчы Тозіка з віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР Ван Янам, кіраўніцтвам правінцыі Сычуань, а таксама наведванне новага завода па вытворчасці аўтамабіляў маркі «Вольва», карпарацыі «Джылі» і цэнтра навуковых распрацовак кампаніі Huawei.

Чакаецца, што падчас візіту Тозіка ў Пекін і Чэнду будуць вызначаны новыя сумесныя інвестыцыйныя праекты, перспектыўныя кірункі пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, заключаны адпаведныя дагаворы і пагадненні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў10

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць