Усяго патроху44

Журналістка Кацярына Сінюк: Ужо ў 9-м класе была такая энергія — пазмагацца з несправядлівасцю

«Мяне выклікаў дэкан і сказаў: «Ты — памылка прыроды».

Як паслухмяны дзіцёнак, які ўсім цікавіцца, робіцца гучнай выбітнай маладой журналісткай, на якую крыўдзяцца міністры і жонкі амапаўцаў. Новы герой серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» пра першую генерацыю, што падрастае ў незалежнай Беларусі — Кацярына Сінюк з Tut.by, якая сваімі артыкуламі стварае характар буйнейшаму сайту краіны.

Пайшла да скінхэдаў

У школьны час напісала ў газеце «Брестский курьер» першую сваю значную публікацыю, якая апынулася на развароце. У нас у школе скінхеды збілі хлопца. У яго былі красоўкі з яркімі матузкамі, і з-за гэта яго збілі. У працэсе казалі, маўляў, ты рэпер, ты казёл. У іншым раёне таксама збілі хлопца. І я сустракалася з ягонай мамай, пайшла да скінхэдаў, быццам бы хачу да іх далучыцца.

Потым ужо як журналістка пайшла да антыфашыстаў і выслухала іх бок. Яшчэ патэлефанавала праваахоўнікам, якія агулам казалі, што няма такой праблемы, выслухала пацярпелых і выдала гэта ўсё на цэлы разварот.

Тады я ўжо перайшла ў журналісцкі клас ліцэя і там пачаўся такі шухер, маўляў, ой, як гэта ты зрабіла.

У мяне сусед быў скінхэдам і яны амаль адразу прасяклі, хто я і што я.

І вось калі публікацыя выйшла, я ішла пасля школы, сустрэла іх, і мой сусед такі кажа: «Не пазнаяце, гэта ж яна хацела да нас далучыцца!» І яны мяне акружылі, маўляў, мы цябе зараз на турнікет павесім за твае кучаравінкі, ледзь не збілі. Але сусед, ён жа на мяне паказаў, але і абараніў.

Пасля пагражалі яшчэ. Было страшна, але калі я размаўляла з маці збітага хлопца, калі яна плакала, бо яго ледзь не забілі, я зразумела, што гэта такі моцны боль для яе, што гэта так несправядліва і што з гэтым трэба нешта рабіць. 

Цалкам матэрыял чытайце па гэтай спасылцы

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць