Здарэнні55

Справа «Экамедсэрвіса»: судзіць будуць гендырэктара, анестэзіёлага і інжынера

Завершаны следчыя дзеянні па справе медыцынскага цэнтра.

 

«Устаноўлена, што падчас правядзення аперацыі пацыенту была выкарыстана няспраўная анестэзіялагічная апаратура для штучнай вентыляцыі лёгкіх кіслародна-паветранай сумессю, — паведаміла прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. — Згодна з атрыманамі следствам звесткамі, прычынай смерці пацыенткі Юліі Кубаравай стала амярцвенне кары і шырокіх участкаў падкоркавых аддзелаў вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу з прычыны кіслароднага галадання галаўнога мозгу, якое развілася пры правядзенні агульнай анестэзіі падчас аператыўнага ўмяшальніцтва і пасляаперацыйнага перыяду, якая ўскладнілася шэрагам працэсаў, у выніку чаго наступіла поліорганная недастатковасць. Яна і стала непасрэднай прычынай смерці пацыенткі».

Канчатковыя абвінавачванні прад’яўлены генеральнаму дырэктару цэнтра Галіне Валжанкінай і галоўнаму інжынеру інжынерна-эксплуатацыйнага аддзела — службовая халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, урачу анестэзіёлагу-рэаніматолагу — неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

«Рыхтуецца матываванае прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню дадзенага злачынства, пра якое Следчы камітэт паведаміць дадаткова. Цяпер удзельнікі крымінальнага працэсу прыступаюць да азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы», — сказала Ганчарова.

Пацыентка «Экамедсэрвіса», 25-гадовая жыхарка Гродна Юлія Кубарава, памерла 23 красавіка ў 4-й мінскай гарадской клінічнай бальніцы праз чатыры тыдні пасля рынапластыкі, праведзенай па медыцынскіх і эстэтычных паказаннях у «Экамедсэрвісе» (26 сакавіка). Увесь гэты час яна знаходзілася ў коме.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць