Эканоміка11

З 1 студзеня без суправаджальных дакументаў ІП змогуць гандляваць толькі рэшткамі прадукцыі

Індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2014 года змогуць гандляваць без суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавараў, толькі рэшткамі прадукцыі.

Такая норма ўтрымліваецца ў праекце ўказа Лукашэнкі, тэкст якога мае БелаПАН.

У праекце ўказана, што «ў мэтах удасканалення рэгулявання парадку рэалізацыі тавараў» індывідуальныя прадпрымальнікі «абавязаны ажыццяўляць перавозку (транспарціроўку), захоўванне, рэалізацыю» тавараў «на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё (паступленне)».

Дакументам прадугледжана, што да 1 ліпеня 2014 года прадпрымальнікі могуць «рэалізоўваць рэшткі тавараў, увезеных на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі краін Мытнага саюза да 1 студзеня 2014 года без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё (паступленне)».

Пры гэтым на 1 студзеня 2014 года ІП павінны будуць, згодна з праектам указа, правесці інвентарызацыю такіх тавараў. «Парадак рэалізацыі рэшткаў тавараў вызначаецца Міністэрствам па падатках і зборах», — гаворыцца ў праекце ўказа.

Дакументам устаноўлена, што «рэалізацыя тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі з парушэннем умоў», прадугледжаных праектам указа, забараняецца.

Складаць пратаколы аб парушэнні ўмоў рэалізацыі тавараў упаўнаважаныя службовыя асобы Камітэта дзяржкантролю і падатковых органаў.

Як паведамлялася раней, пасля летняй забастоўкі беларускіх прадпрымальнікаў, скіраванай супраць уваходжання для іх у сілу норм тэхрэгламенту Мытнага саюза аб бяспецы тавараў легпрама, у Беларусі было прынята рашэнне аб даванні ІП да 1 ліпеня 2014 года магчымасці спрошчанага парадку пацвярджэння адпаведнасці ўвезенай прадукцыі пры ўмове падавання імі суправаджальных дакументаў на тавары.

Прадстаўнікі прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, каментуючы падрыхтаваны праект указа, адзначаюць, што атрымаць суправаджальныя дакументы на прадукцыю, якая рэалізуецца індывідуальным прадпрымальнікам, практычна немагчыма.

«У Расіі, дзе нашы індывідуальныя прадпрымальнікі закупляюць тавар, не даюць суправаджальныя дакументы. Таму атрымаць іх практычна нерэальна», — пракаментаваў БелаПАН сітуацыю старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Ён адзначыў, што ў Расіі ад прадпрымальнікаў на рынках ніхто не патрабуе суправаджальных дакументаў. «Аналагічная сітуацыя ў Казахстане», — канстатаваў Шумчанка.

У сувязі з гэтым прадпрымальнікі чакаюць, што ў выпадку, калі прэзідэнцкі ўказ набудзе моц у падрыхтаваным выглядзе, ІП з новага года змогуць прадаваць толькі рэшткі прадукцыі. «Гэта чарговы бар'ер для прадпрымальнікаў на шляху іх дзейнасці», — заявіў Шумчанка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць