Грамадства3434

Вайна з расійскімі сцяжкамі дайшла і да Магілёва

 

Жыхар Магілёва, сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў патрабуе ад кіраўніцтва аб’яднання «Магілёўаблаўтатранс», каб кіроўцы аўтобусаў прыбралі з кабінаў машын расійскія сцяжкі.

У скарзе ён падае нумары аўтобусаў, кіроўцы якіх павывешвалі сымболіку суседняй дзяржавы. Акрамя кіраўніцтва «Магілёўаблаўтатранса», зварот актывіст адрасаваў і ва ўпраўленьне ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму, паведамляе радыё «Свабода».

У сваім звароце да аўтобуснікаў актывіст зазначае, што Беларусь — незалежная краіна, і каб дасягнуць незалежнасьці, яна прайшла доўгі шлях праз пакуты і трагедыі. Вывешваньне расейскіх сьцягоў у грамадзкіх аўтобусах, даводзіць Барысаў, — выклік як беларускай дзяржаўнасьці, гэтак і грамадзянам краіны.

Сваю прыхільнасьць да той ці іншай дзяржавы кіроўцы аўтобусаў могуць дэманстраваць у сваіх прыватных аўтамабілях, кажа ў звароце сацыял-дэмакрат Ігар Барысаў.

«Яны проста выхаваныя ў савецкай і расейскай культуры і нават не задумваюцца пра тое, што робяць. Тым болей шмат хто з кіроўцаў працаваў у Расеі.

Начальнікам жа нават і ў галовы ня можа прыйсьці, што тут нешта ня так, бо ўвечары яны глядзяць тыя ж самыя расейскія сэрыялы, фільмы пра Вялікую Айчынную вайну, расейскія навіны, дзе ўсё расейскае і рускамоўнае», — камэнтуе сытуацыю Ігар Барысаў.

Актывіст патрабуе, каб з кіроўцамі аўтобусаў правялі прафіляктычныя гутаркі, а тым, хто мае расейскія сьцяжкі, зрабілі заўвагу пра недапушчальнасьць выкарыстаньня ў грамадзкім транспарце замежнай сымболікі.

Ігар Барысаў кажа, што працяглы час у Магілёве невядомыя бясплатна раздаюць расейскія сьцяжкі кіроўцам аўто. На кантакт яны не ідуць. Пры спробе пагутарыць — уцякаюць. Раздаюць маладзёны расейскую сымболіку, калі машыны стаяць на сьвятлафорах.

Глядзі таксама: Гэнік Лойка – старшыні КДБ: «Разбярыцеся з гандлем расійскімі сцяжкамі!»

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка2

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Усе навіны →
Усе навіны

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу14

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый2

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі9

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск3

Непадалёк ад цэнтра Мінска з'явіцца новы квартал8

Асуджаны за карупцыю гомельскі чыноўнік атрымаў новую высокую пасаду5

Спыненне агню сёння або новыя санкцыі. Германія паставіла Пуціну ультыматум39

На вуліцы халодна, ці пачнуць адключаць у чацвер гарачую ваду?

Андрусь Горват выдаў новую кнігу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка2

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць