Грамадства44

«Гэта называецца «адпіска». «Савушкаў» адказаў на скаргу адносна паўпустых упаковак

Нядаўна пісалі пра беларуску, якая выявіла недавагу ў тварагу з клубніцамі ад «Савушкавага». Па яе словах, гэта адбываецца ўжо не першы раз. Па словах дзяўчыны, прадстаўнікі брэнда адказалі ёй праз некалькі дзён і прапанавалі звярнуцца на «гарачую лінію» прадпрыемства. Пасля гэтага яна атрымала афіцыйны адказ, піша BGMedia.

Кампанія падзякавала дзяўчыне за інфармацыю і падкрэсліла, што «якасць і бяспека вырабленай прадукцыі з'яўляецца адным з найважнейшых прынцыпаў працы». Было праведзена ўнутранае расследаванне, і, паводле даных «Савушкава», парушэнняў тэхналагічнага працэсу выяўлена не было, прэтэнзій ад іншых пакупнікоў па гэтай партыі таксама не паступала.

@merechko_yulia #ответсавушкин#недовес#недовеспродукции ♬ оригинальный звук - merechko_yulia

Тым не менш, у лісце адзначылі, што магчымай прычынай недавагі стаў «кароткачасовы збой фасовачнага аўтамата». Супрацоўнік, які дапусціў памылку, панясе пакаранне па ўнутранай сістэме ацэнкі якасці. Вытворца папрасіў прабачэння пісьмова і нагадаў, што ў выпадку падобных сітуацый прадукт можна вярнуць або абмяняць.

Такі адказ выклікаў бурную рэакцыю ў сацсетках. Каментары пад відэа пакупніцы падзяліліся: адны сталі на бок вытворцы, іншыя — на бок спажыўца.

«За два рублі пазбавіла аператара заробку»;

«Хацела бясплатна скрыню тваражкоў атрымаць?»;

«Недавага ўсюды бывае, ніхто кожную ўпакоўку не ўзважвае».

Але гучаць і зусім іншыя меркаванні.

«Па сутнасці, яны проста абвінавацілі вас у хлусні і нават не папрасілі прабачэння. Я ў шоку»;

«Гэта называецца «адпіска»;

«Гэта непавага да пакупніка. Нармальны вытворца прапанаваў бы кампенсацыю»;

«Мяне не хвалююць іх унутраныя збоі. Я заплаціла за 120 грамаў, а атрымала менш», — адзначае пастаянная пакупніца.

Некаторыя каментатары нават заклікаюць да байкоту прадукцыі.

«Час перастаць купляць. Касякоў занадта шмат, а стаўленне — ніякае».

Каментары4

  • Вольга
    12.05.2025
    Асуджаная пажыццёва на жэрці тое, што штодзённа прапануе ёй калгас паскардзілася аграному - і не была задаволеная ягоным адказам. Трэба спачуваць.
  • даведка
    12.05.2025
    «Савушкина продукта» я лично вообще ничего из их продукции не приобретаю, ибо испоганили продукцию всех государственных молокозаводов, которые поскупали.
  • Цiкток як зрэз грамацтва
    13.05.2025
    Патомкi сялян не ведаюць, што на самой справе кожны пакунак праходзiць вагi, бо абсталяванне iмпартнае i аўтаматычнае. А ў людзей нават крупы паштучна сартыруюцца пры дапамозе штучнага зроку, як у той старай рэкламе, у адроненнi ад ацэчэтсвеннай грэчкi, дзе палова смецця i камяноў. Ну i дзяжурная фраза "Я в шоке" адлюстроўвае ўзровень аўдыторыi.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць