Улада88

Лінкявічус: Санкцыі ЕС эфектыўныя і мусяць прымяняцца разам з палітычным дыялогам

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, адкрываючы дыскусію аб эфектыўнасці палітыкі санкцый 18 лістапада ў Бруселі, паведамляе БелаПАН.

«За апошнія дзесяцігоддзі Еўрапейскі саюз ад усеагульнага эмбарга перайшоў да прымянення размераных санкцый, і яны з'яўляюцца толькі адным з інструментаў знешняй палітыкі ЕС.

Мы імкнемся не толькі прымяняць санкцыі, але і падтрымліваць палітычны дыялог, таму што такі двайны падыход звычайна апраўдвае сябе», — прыводзіць прэс-служба МЗС Літвы словы Лінкявічуса.

Літва як старшыня Савета ЕС правяла дэбаты на тэму «Ці дзейнічаюць санкцыі ЕС?» сумесна з інстытутам навуковых даследаванняў European Policy Center.

Было прэзентавана даследаванне чатырох рэжымаў санкцый — у Беларусі, Іране, М'янме і Сірыі.

Лінкявічус адзначыў: «За апошнія два гады значна павялічыўся ўзровень санкцый ЕС. Цяпер яны больш дакладныя, часта скіраваны супраць найбольш важных галінаў.

Мы павінны перагледзець іх уплыў, але ацэнку неабходна аргументаваць вынікамі, а не колькасцю асоб або прадпрыемстваў, якія падлягаюць санкцыям».

Міністр прызнаў, што санкцыі непазбежна будуць уплываць на эканоміку ЕС, але лагічнае іх прымяненне не перашкодзіць росту гандлю з некаторымі краінамі.

Ён заклікаў ЕС да больш цеснай каардынацыі дзеянняў паміж установамі ЕС і дзяржавамі-членамі.

Як адзначае прэс-служба, сярод найбольш частых мер — забарона на экспарт зброі, эканамічныя і фінансавыя абмежаванні, забарона на ўезд на тэрыторыю ЕС, замарожванне сродкаў асоб і прадпрыемстваў на тэрыторыі ЕС.

У дыскусіі ўдзельнічалі каардынатары Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Дэн Фрыд і Міністэрства замежных спраў Швецыі Пэр Саланд, прадстаўнікі інстытутаў ЕС і ўстаноў дзяржаў-членаў, няўрадавых арганізацый, дзелавых колаў, СМІ, эксперты.

Савет Еўрасаюза ў канцы кастрычніка працягнуў да 31 кастрычніка 2014 года дзеянне «абмежавальных мер» у дачыненні да ўладаў Беларусі.

Савет ЕС пакінуў у спісе фізічных і юрыдычных асоб, якім забаронены ўезд у ЕС і чые актывы на тэрыторыі супольнасці замарожаны, 232 фізічныя асобы і 25 кампаній і прадпрыемстваў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць