Эканоміка22

МУС: За мяжой працуюць прыкладна 300 тысяч беларусаў

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 21 лістапада ў Мінску начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, такія лічбы заснаваны на навуковых даследаваннях, абследаваннях хатніх гаспадарак.

Дакладнай інфармацыі па гэтай праблематыцы няма, прызнаў ён.

«Калі гаварыць наогул пра лік грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны і ажыццяўляюць там працоўную дзейнасць, то мы гаворым, хутчэй за ўсё, пра лічбу ў 300 тысяч. Лічба вагаецца з-за прыблізнага аналізу», — сказаў прадстаўнік МУС.

Ён адзначыў, што, паводле меркавання кампетэнтных органаў Расіі, у гэтай краіне часовай працоўнай дзейнасцю займаюцца прыкладна 300 тысяч беларусаў. Паводле інфармацыі беларускага боку, гэта лічба значна ніжэйшая — каля 100 тысяч.

«Кампетэнтныя органы Беларусі крыху памяншаюць гэту лічбу і кажуць пра 100 тысяч беларусаў, якія на працягу года ажыццяўляюць у межах кароткатэрміновых ці доўгатэрміновых візітаў працоўную дзейнасць, якая аплачваецца, на тэрыторыі РФ», — заявіў Бягун.

«І беларусы ў Расіі, расіяне ў Беларусі, калі яны ажыццяўляюць легальную працоўную дзейнасць, працуюць па працоўных дагаворах, — не лічацца ў Беларусі беспрацоўнымі.

Яны лічацца занятымі, плацяць падаткі», — заявіў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было11

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення13

Літоўскі Сейм адмовіўся забіраць у беларусаў права галасаваць на мясцовых выбарах3

Пайшла ў банкруцтва падсанкцыйная кампанія, якая стварала сістэму сачэння за беларусамі1

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

Партыю «Альтэрнатыва для Германіі» падазраюць у перадачы сакрэтных звестак Маскве9

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА1

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было11

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць