Грамадства

Amnesty International заклікалі прызнаць ксяндза Лазара вязнем сумлення

У міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International 26 лістапада накіраваны зварот з просьбай прызнаць ксяндза Ўладзіслава Лазара вязьнем сумленьня.

Пад зваротам падпісаліся сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, сустаршыня Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч і прадстаўніца праваабарончага руху «За волю» Ганна Шапуцька, паведамляе радыё «Свабода». 

У лісьце таксама падаюцца акалічнасьці справы супраць ксяндза, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ з 31 траўня гэтага года.

У Менску 19 лістапада адбыўся маратон салідарнасьці зь зьняволеным ксяндзом Уладзіславам Лазарам, які зладзіла каардынацыйная група «За волю» пры падтрымцы БХД.

Падчас маратону Павал Севярынец заклікаў прызнаць ксяндза Ўладзіслава Лазара палітвязьнем, што, на ягоную думку, дапаможа зьвярнуць больш увагі грамадзтва на лёс гэтага чалавека і дамагчыся ад беларускіх ўладаў выкананьня ягоных правоў.

Гана Шапуцька выказала крытыку на адрас беларускіх праваабаронцаў. Паводле Шапуьці, затрымка з вызначэньнем статуса ксяндза Лазара як палітвязьня, спрыяе парушэньню ягоных правоў за кратамі.

Праваабаронцы на гэты конт кажуць, што адносна справы сьвятара «недастаткова пэўнай інфармацыі».

КДБ не прадстаўляе доказаў віны сьвятара і нават не паведамляе, ці выстаўленае Лазару абвінавачаньне. Пра ягоную справу вядома няшмат: ксёндз абвінавачваецца паводле пункту 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік ЗША пры НАТА анансаваў пастаўку Украіне зброі, якой яна раней не мела6

Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра. TikTok гадае, куды ён накіроўваецца2

У Беларусі жывуць аднагодкі дыназаўраў. Жыхар Палесся расказаў і паказаў, як за імі назірае7

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін14

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць