Грамадства44

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ

Новыя зоны адпачынку з'яўляюцца ў Мінску рэгулярна. Адзін з апошніх набыткаў сталіцы — змены ў Антонаўскім парку. Гэта зона адпачынку размяшчаецца паміж пасёлкам велазавода і Трактаразаводскім пасёлкам, піша «Анлайнер».

Свой кавалачак Сляпянскай воднай сістэмы, дарослыя дрэвы, дарожкі ўздоўж вады. Месца прыемнае і ціхае. А з нядаўніх часоў яшчэ і даволі незвычайнае: парк не толькі акультурылі, але і ўпрыгожылі скульптурамі. Вельмі яркімі і своеасаблівымі. 

Раней пальму першынства ў катэгорыі незвычайнасці трымалі фігуры, устаноўленыя на Мухлі. Цяпер у іх з'явіліся гратэскныя сябры з металу і дрэва ў Ленінскім раёне.

Змяняць парк пачалі яшчэ ў мінулым годзе. Праца была праведзена велізарная, бо ні дыхтоўных тратуараў, ні сучасных лавачак тут і блізка не было. Вось як апісвае маштабы праведзенага агенцтва «Мінск-Навіны»:

«Работнікі «Зелянбуда Ленінскага раёна» прасунуліся ўглыб прыкладна напалову. Прыбралі лішнюю расліннасць, пашырылі з 2,5 да 3 м дарожку, нанеслі на яе пакрыццё з асфальтагрануляту з даданнем гранітнай крошкі і паклалі новыя бардзюры.

Паставілі 15 новых лавачак. Уладкавалі некалькі лакацый для дзяцей, у тым ліку вяровачны гарадок з сімпатычнымі драўлянымі канструкцыямі і з сярэднявечным міні-замкам, а таксама спартыўную зону з антывандальнымі трэнажорамі, турнікамі, брусамі. Іх калегі з ЖКГ збудавалі агароджаную пляцоўку для выгулу сабак».

Улетку гэтага года зелянбудаўцы займаліся ўжо пераважна расліннасцю: дрэвы трэба было абследаваць, абрэзаць, лішняе высечы. Урэшце прыступілі да «дэкаравання». Так у парку і пасяліліся незвычайныя героі.

Галоўны персанаж — Карлсан, які трымаецца за стойку старадаўняй свяцільні, абсталяванай сонечнай батарэяй. Кожны ахвотны можа пакруціць прапелер казачнага героя. Крыху наводдаль размясціўся жалезны «Вадалаз», які ахоўвае асвятляльную мачту, што таксама сілкуецца сонечнай энергіяй. Паміж імі ўладкаваліся «Рыба» і «Матылёк».

Увагу прыцягвае і драўляная скульптура «Мысляр» — яе, як і стойку з кармушкамі для птушак, выразалі майстры «Зелянбуда Ленінскага раёна».

«Гэта лакацыя ўжо стала фотазонай, як і было задумана, — заўважае дырэктар «Зелянбуда Ленінскага раёна» Аляксандр Васілеўскі.

У парку таксама можна знайсці валейбольную пляцоўку і варкаўт-зону з трэнажорамі пад навесам.

Каментары4

  • які-ніякі, але
    09.10.2025
    крэатыў аднак
  • Лол
    09.10.2025
    Скульптуры ў стылі агратрэша, усё іншае бедненька, але чысценька.
  • Луна
    07.11.2025
    Гэта лепш, чым нiчога, а насамрэч, зараз там стала вельмi добра шпацыраваць, утульненька.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць