Свет

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

Аўстрыя стала яшчэ адной краінай Еўрасаюза, якая перашкаджае прыняццю новага, 19‑га пакета санкцый супраць Расіі. Прычына спрэчкі — схема, якая прадугледжвае кампенсацыю аўстрыйскаму банку Raiffeisen больш за 2 мільярды еўра. Аўстрыя патрабуе, каб ЕС размарозіў актывы, звязаныя з расійскім бізнэсмэнам Алегам Дзерыпаскам, каб перадаць іх банку, піша Bloomberg.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Getty Images

Улады Аўстрыі хочуць, каб санкцыі былі знятыя з трох кампаній, звязаных з Дзерыпаскам і іншым санкцыянаваным бізнэсмэнам Дзмітрыем Белаглазавым. Гэта дазволіла б Raiffeisen атрымаць пакет акцый аўстрыйскай будаўнічай кампаніі Strabag, кошт якога цяпер складае 2,3 мільярда еўра.

Раней з-за судовай спрэчкі ў Расіі банк Raiffeisen атрымаў больш за 2 мільярды еўра. Прапанаваная схема — спосаб змяніць сітуацыю, адзначыў дырэктар банка Ёхан Штробль.

Палажэнне аб размарожванні актываў было ўключана ў апошні праект санкцый, але на сустрэчы паслоў ЕС Аўстрыя апынулася ў ізаляцыі: іншыя краіны баяцца, што гэта створыць небяспечны прэцэдэнт для іншых асоб і кампаній пад санкцыямі.

Аўстрыя прапанавала зрабіць выключэнне з санкцый, каб «кампетэнтныя органы дзяржавы — члена ЕС» маглі дазваляць вызваленне замарожаных сродкаў, звязаных з трыма кампаніямі і двума асобамі з санкцыйнага спісу. Аднак рэальныя аперацыі па перадачы акцый Strabag вяліся толькі на паперы, каб абыйсці замарожванне актываў. Калі гэта не атрымалася, справу разглядаў расійскі суд, які вырашыў перадаць акцыі Raiffeisen. Рэалізацыя схемы Аўстрыі фактычна азначае выкананне рашэння расійскага суда.

Існуе таксама рызыка, што іншыя банкі і кампаніі ЕС, актывы якіх засталіся ў Расіі, будуць спрабаваць дамагчыся падобных выключэнняў. Еўрапейскія дыпламаты аказваюць супраціў: цяпер трэба ўмацоўваць санкцыі, а не аслабляць іх.

Акрамя таго, іншыя невялікія краіны, як Славакія, ставяць свае ўмовы. Напрыклад, прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што не падтрымае новыя санкцыі супраць Расіі, пакуль не будзе прапанавана рэалістычнае рашэнне, якое дазволіць сумясціць кліматычныя мэты ЕС з патрэбамі аўтамабільнай прамысловасці, якая важная для эканомікі Славакіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае7

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць