У нядзелю, 8 снежня, апоўдні на Майдане Незалежнасці ў Кіеве правядуць народнае веча. Пра гэта са сцэны заявілі каардынатары Еўрамайдану.
Апазіцыя таксама прыняла план дзеянняў для ўдзельнікаў, які складаецца з 5 блокаў: асноўныя мэты і задачы, міжнародныя мерапрыемствы, арганізацыйна-прававыя меры, меры грамадзянскага непадпарадкавання, асобныя ініцыятывы.
Сярод агучаных патрабаванняў: пакаранне вінаватых у збіцці ўдзельнікаў Еўрамайдану 30 лістапада і 1 снежня, адстаўка ўрада Мікалая Азарава і датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары,
крымінальная справа супраць міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі і вызваленне ўсіх палітычных вязняў.
Нагадаем, 1 снежня ўжо адбылося народнае веча ў цэнтры сталіцы. У ім узялі ўдзел сотні тысяч удзельнікаў.
Каментары