Свет33

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША

Сі Цзіньпін ажыццяўляе чысткі генералітэта, якіх не бывала з часоў Сталіна. Арыштаванае ўсё кіраўніцтва Узброеных сілаў. Самага высокапастаўленага генерала краіны Чжан Юся абвінавачваюць у перадачы Злучаным Штатам сакрэтных звестак аб ядзернай праграме КНР, а таксама ў атрыманні велізарных хабараў. З падрабязнасцямі гэтай справы знаёміць The Wall Street Journal.

Генерал Чжан Юся. Фота: AP Photo / Ng Han Guan

Як піша WSJ, спасылаючыся на свае крыніцы, знаёмыя з ходам закрытага брыфінгу для вышэйшых афіцэраў, намеснік старшыні Цэнтральнага вайсковага савета 75‑гадовы Чжан Юся, які лічыўся адным з самых давераных паплечнікаў Сі Цзіньпіна, цяпер знаходзіцца пад следствам. Яго вінавацяць не толькі ў карупцыі, але і ў «стварэнні палітычных груповак», што ў тэрміналогіі Кампартыі Кітая азначае падрыў адзінства ўлады.

Са слоў крыніц, самае шакавальнае абвінавачванне, агучанае падчас закрытага брыфінгу, тычыцца нацыянальнай бяспекі.

Як адзначае выданне, генерала падазраюць у тым, што ён перадаў ЗША ключавыя тэхнічныя звесткі аб ядзернай зброі Кітая. Некаторыя доказы супраць яго, паводле звестак WSJ, паступілі ад Гу Цзюня — былога кіраўніка дзяржаўнай карпарацыі China National Nuclear Corp., якая курыруе як цывільную, так і вайсковую ядзерную праграму КНР. Цзюн таксама трапіў пад следства ў гэтым месяцы.

Падчас брыфінгу, як піша WSJ, улады паведамілі, што справа Гу вывела следчых на факт парушэння бяспекі ў ядзерным сектары, да якога мае дачыненне Чжан. Канкрэтныя акалічнасці ўцечкі не агучваліся.

Акрамя шпіянажу, асаблівую ўвагу следства прыцягнула роля Чжана ў наглядзе за магутным ведамствам, якое адказвае за распрацоўку, закупку і вытворчасць вайсковай тэхнікі. Як піша WSJ, генерала падазраюць у тым, што ён ператварыў гэтую структуру з гіганцкім бюджэтам у крыніцу асабістага ўзбагачэння.

Паводле звестак выдання, Чжан прымаў істотныя сумы ў абмен на прасоўванне афіцэраў па службе менавіта ў гэтай прыбытковай сістэме закупак. Менавіта праз такую схему — за вялікі хабар — сваё павышэнне атрымаў і экс-міністр абароны Лі Шанфу, якога раней таксама са скандалам знялі з пасады і выключылі з партыі за карупцыю.

Для расследавання справы Чжана была створана спецыяльная група. Яна зараз працуе ў Шэньяне, дзе генерал камандаваў вайсковай акругай з 2007 да 2012 года. Як піша WSJ, следчыя дэманстратыўна спыняюцца ў мясцовых гасцініцах, а не на вайсковых базах, каб пазбегнуць уплыву сувязяў генерала.

Ужо канфіскаваныя мабільныя прылады ў афіцэраў, якія прасоўваліся па службе разам з Чжанам. Пры гэтым, як піша WSJ, тысячы вайскоўцаў, звязаных з імі, могуць стаць наступнымі аб’ектамі расследавання. Разам з Чжанам пад следства трапіў і 61‑гадовы генерал Лю Чжэньлі, начальнік Аб'яднанага штаба.

Наступствы

На думку шэрагу аналітыкаў, якіх цытуе WSJ, цяперашняя антыкарупцыйная кампанія Сі Цзіньпіна ў войску — самая маштабная з часоў Мао Цзэдуна. За апошнія 2,5 года пад следствам апынуліся або былі звольненыя больш за 50 высокапастаўленых вайскоўцаў і кіраўнікоў абаронных прадпрыемстваў.

Крыніцы WSJ падкрэсліваюць асаблівы статус Чжана. Як і Сі Цзіньпін, ён належыць да касты так званых «чырвоных прынцаў» — нашчадкаў рэвалюцыйнай эліты. Ягоны бацька ваяваў разам з бацькам Сі падчас грамадзянскай вайны, і абодва пазней занялі высокія пасады ў партыйнай і дзяржаўнай іерархіі.

Тое, што Сі вырашыў пазбавіцца нават такога блізкага чалавека, сведчыць, са слоў экспертаў, аб «нулявой талерантнасці» да нелаяльнасці і карупцыі. Аналітыкі, на якіх спасылаецца выданне, мяркуюць, што гэта дэманстрацыя абсалютнай улады Сі Цзіньпіна над войскам.

Аналітыкі падкрэсліваюць, што закрыты характар кітайскай палітычнай сістэмы не дазваляе дакладна зразумець сапраўдныя матывы ліквідацыі Чжана. Унутраныя тлумачэнні для партыйнай эліты, як піша WSJ, не заўсёды паказваюць усю праўду.

Рэдакцыйны артыкул у афіцыйнай газеце PLA Daily абвінаваціў генерала ў тым, што ён «сур’ёзна падарваў» інстытуцыйныя асновы ўлады старшыні Цэнтральнай вайсковай камісіі. Эксперты тлумачаць гэта як сігнал, што Чжан назапасіў занадта вялікі ўплыў па-за асабістым кантролем Сі Цзіньпіна.

Такое «абезгалоўліванне» войска мае сур'ёзныя наступствы. Як адзначае выданне, з шасці прафесійных вайскоўцаў, якія ўваходзілі ў Цэнтральны вайсковы савет у 2022 годзе, застаўся толькі адзін дзейны афіцэр — генерал Чжан Шэнмінь, былы палітработнік і інспектар дысцыпліны, а не баявы камандзір.

На думку экспертаў, з якімі размаўлялі журналісты WSJ, аслабленне вышэйшага камандавання можа знізіць здольнасць Кітая праводзіць складаныя вайсковыя аперацыі ў найбліжэйшай перспектыве. Гэта можа азначаць, што рызыка неадкладнага ўварвання на Тайвань зніжаецца, пакуль Пекін спрабуе навесці парадак у сваіх шэрагах і, магчыма, рыхтуецца да складаных перамоў з Вашынгтонам у пытаннях гандлю і бяспекі, у тым ліку вакол Тайваня.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    26.01.2026
    Прапаную праверыць таварышча Сі таксама на вошы
  • бабруйчанін
    26.01.2026
    3 гады таму каментавал калі Сі Цзіньпінь каб трапіць у ЗАШ на сустрэчу з Байдэнам .адставіў міністра абароны пасля знік галоўны ракэтчык і падначаленыя Папяровы дракон Кітай..
    Зараз з 7 абраных у Ц.вайсковую камісію застался толькі Цзіньпінам
    Імпэрыі Кітая разбураліся гінулі ад карупцыі і 300 і 400 год таму
    І Сі чырвонага імператара гэта чакае
  • не такі, як ёсць
    26.01.2026
    То бок, вайна праз два-тры гады? Ці раней?

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць