Грамадства11

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг

У судзе Дрыбінскага раёна вынеслі прысуд па справе аб хуліганстве і знявазе дзяржаўнага сцяга, фігурантамі якой сталі 17‑гадовы хлопец і 20‑гадовая дзяўчына, паведаміла Генеральная пракуратура.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле матэрыялаў следства, інцыдэнт адбыўся восенню 2025 года ў адной з вёсак раёна. Менавіта дзяўчына, як сцвярджае абвінавачанне, падбіла свайго непаўналетняга знаёмага на небяспечны ўчынак.

Падлетак сарваў дзяржаўны сцяг з фасада аддзялення банка, пашкодзіўшы пры гэтым як мацаванне, так і само палатно. Па дарозе дадому ён таксама замаляваў чорнай фарбай два дарожныя знакі «Пешаходны пераход». Увесь гэты час дзяўчына знаходзілася побач, а сарваны сцяг пазней захоўваўся ў яе дома.

У судзе хлопец цалкам прызнаў сваю віну і добраахвотна кампенсаваў шкоду. Яму прызначылі адзін год пазбаўлення волі ўмоўна: калі на працягу гэтага года ён не здзейсніць новага злачынства, пакаранне выконвацца не будзе.

Дзяўчына ж віны не прызнала і сцвярджала, што падлетак дзейнічаў самастойна. Аднак суд палічыў доказы яе падбухторвання дастатковымі. Улічылі і тое, што яна ўжо мела судзімасць, а на момант здзяйснення злачынства, паводле экспертызы, знаходзілася «ў стане зніжанай адказнасці».

У выніку ёй прызначылі 3,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»), а таксама прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Каментары1

  • Сымон
    27.01.2026
    Калі падзе лукашызм - з ім аднамаментна знікнуць саўкова-лукашысцкія чырвона-зялёная ануча і закат над балотам. Як гэта адбылося ў Сірыі, у якой замест нацыянальнага сцяга 60 год насаджался сцяг дыктатарскай дынастыі Асадаў.

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?2

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?2

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць