Усяго патроху44

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў

Павел паказвае, як робіць рамонты пад ключ, і разбірае частыя памылкі.

Скрыншот: ютуб-канал @PavelSidorik

Павел Сідорык — мінскі спецыяліст па рамонце. А больш як 10 гадоў таму, у верасні 2015 года, мужчына вырашыў запусціў свой ютуб-канал. У самым першым відэа малады чалавек разам з калегам расказвае і паказвае, як наносіць шпатлёўку на сцены з дапамогай адмысловага апарата. У відэа цяпер 47 тысяч праглядаў. Затое наступнае — пра памылкі, якія дапускаюць пры рамонце на кухні, — заляцела на 1,3 мільёна праглядаў.

Агулам на канале больш за 300 відэа. У большасці з іх аўтар паказвае, як трэба выконваць аддзелачныя, сантэхнічныя і іншыя работы. Сакрэт поспеху, відаць, у надзённых тэмах, якія хвалююць многіх з тых, хто вырашыў рабіць рамонт уласнаручна.

Цяпер на ютуб-канал «Павел Сидорик. Ремонт и отделка» падпісаныя больш за 1,1 мільёна чалавек. Самае папулярнае відэа «Рамонт кватэры. 1 год за 60 хвілін. Усё раблю сам» мае 23 мільёны праглядаў.

Таксама Павел робіць агляды аб’ектаў, на якіх рабіў рамонт ад А да Я. Адзін з апошніх — рамонт пад ключ у кватэры на 60 метраў у Новай Баравой.

З гэтай жа кватэрай выйшла 4‑гадзіннае відэа, у якім паказваецца ўвесь працэс рамонту ад голых сцен да цалкам гатовага жытла. З яго вынікае, што ўвесь гэты працэс заняў паўтара года.

Пад гэтым, як і пад іншымі відэа блогера-будаўніка, шмат пазітыўных каментароў, у якіх гледачы дзякуюць яму за інфармацыю. Многія адзначаюць прафесіяналізм: «Такую якасную працу не сорамна выставіць на агляд! Кожны этап — суперпрафесійна».

«Прыемна глядзець відэа ад творчага і працавітага чалавека. Цікава і займальна. Поспехаў!»

Ёсць і крытычныя каментары: «На выхадзе просценька неяк, паныла… Блатное месца і паверх, столькі часу і працы, а надаць шыку і разыначкі кватэры нечага не хапіла».

Апроч рамонтаў у кватэрах, Павел некалькі гадоў таму набыў сабе ўчастак за 35 кіламетраў ад Мінска, дзе будуе сабе дом, пра што таксама здымае ролікі.

Апошні выйшаў літаральна на днях. У ім блогер распавядае, што вырашыў змяніць праект і абраў рабіць плоскі дах.

Апроч уласнага канала на ютубе, Павел Сідорык быў экспертам у ТБ-шоу «Наш рамонт» (аналаг расійскага «Кватэрнага пытання»). Вядоўцамі «Нашага рамонту» ў розныя часы былі шоўмен Яўген Булка і спявак Віталь Карпанаў.

Скрыншот: ютуб-канал «Наш Ремонт»

Таксама блогер-будаўнік актыўна ўдзельнічае ў розных злётах майстроў і іншых мерапрыемствах для будаўнікоў.

Як вынікае з публікацыі ў часопісе, дзе Паўла назвалі «Дудзём у тэме рамонтаў», да прыходу ў блогерства і будаўніцтва беларус дзесяць гадоў адпрацаваў у маскоўскай друкарні.

Каментары4

  • Не считай себя умнее других, художник.
    26.01.2026
    Чувак долгострои снимает - выдает за живую стройку))
  • Ёсік
    26.01.2026
    Няма ніякіх аддзелачныя работ, ёсьць аздобныя працы.
  • Чел
    26.01.2026
    Я вот не понял с крышей. Мельком правда посмотрел. Вот насыплет зимой снега по самые бортики в этом частном доме. Потом снег растает. И куда деться воде из этого бассейна? Ну пусть есть там где-то дырка-водосток, но неужели вот этот рубероид будет такой супергерметичный для стоячей воды? Есть тут строители?

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў7

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў7

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць