Грамадства

Нязводны Ліцэй пачаў заняткі

Гэты пяты навучальны год у нелегальных умовах.

Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа пачаў пяты навучальны год у нелегальных умовах. У 2003 годзе ліцэй ліквідавалі згодна з патрабаваньнем Міністэрства адукацыі з фармулёўкай “дзеля аптымізацыі навучальнага працэсу”.

У аўторак у ліцэістаў пачаліся заняткі. Паколькі вучні і настаўнікі летам знаходзяцца ў Польшчы, дзе яны сумяшчаюць вучобу і адпачынак, у верасьні працягваюцца вакацыі. Аналягічная сытуацыя і ўзімку: на Каляды, калі школьнікі адпачываюць, ліцэй зьяжджае ў Вільню і там мае магчымасьць вучыцца ў будынку літоўскага ліцэю зь лябараторыямі, спартовай заляй, абсталяванымі кабінэтамі.

Цяпер частка ліцэістаў разам з дырэктарам Уладзімерам Коласам знаходзіцца ў Польшчы на запрашэньне польскіх калегаў для ўдзелу ў сумесным праекце “Народны альбом”.

Ул.Колас: “Конкурс. У панядзелак зь пяці жадаючых узялі аднаго чалавека”

Гаворыць Уладзімер Колас:

“Нават ня ўсіх жадаючых прымаем. Конкурс. У панядзелак зь пяці жадаючых узялі аднаго чалавека. Адбор даволі суровы”.

Выкладчык ліцэю Лявон Баршчэўскі лічыць, што сёлета, нягледзячы на ўсе цяжкасьці нелегальнага існаваньня, стала лягчэй працаваць. Ён тлумачыць гэта тым, што за чатыры гады ўдалося выпрацаваць некаторыя рэчы, каб зьвяртаць на іх менш увагі.

“Вучоба ў ліцэі дазваляе засяродзіцца менавіта на вучобе і на пазакляснай дзейнасьці, паводле інтарэсаў саміх вучняў, а не па загаду начальства, як гэта цяпер у школах. Што тычыцца пэрспэктываў, то, безумоўна, пакуль існуе ў краіне сёньняшняя сыстэма падаўленьня, даносьніцтва, сыстэма падману, узьвядзеньня адукацыі да поўнай фармальнасьці і абесчалавечваньня адукацыі, гэтая патрэба будзе заставацца”.

Вучаніца ліцэю Паліна кажа, што цяпер не пайшла б у звычайную школу:

“Мне тут значна цікавей вучыцца, чым у школе і ня толькі з-за таго, што тут меншыя групы і падыход да настаўнікаў і іх да нас абсалютна іншы. Мне падабаецца ўдзельнічаць у пазаклясных мерапрыемствах. Цяпер мы ставім п’есу “Народны альбом”, езьдзім на розныя фэстывалі нават за мяжу. Мне вельмі падабаецца ўдзельнічаць у канцэртах, якія часам робяць самі навучэнцы ліцэя”.

Ліцэіст Зьміцер Галянаў падзяліўся сваімі плянамі:

“Я рыхтуюся быць ліцэйскім ды-джэем, таму што наш ды-джэй Генадзь Заяц хутка скончыць ліцэй. Ён на чацьвёртым курсе. Ён навучыў мяне некалькім ды-джэйскім прыёмам. Калі мы знаходзімся ў Польшчы, нам даюць магчымасьць ставіць дыскатэкі і ліцэістам яны падабаюцца. Ліцэісты ня толькі любяць вучыцца, але й адпачываць таксама”.

У ліцэі цяпер вучыцца каля 70 навучэнцаў. У першы год нелегальнага існаваньня іх было 120. Выпускнікі ліцэю вучацца ў прэстыжных эўрапейскіх і беларускіх унівэрсытэтах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць