Грамадства1010

Лябедзька апісаў свае 108 дзён і начэй у «амерыканцы»

 

9 снежня прайшла прэзентацыя друкаванай версіі кнігі «108 дзён і начэй, праведзеных у засценках КДБ», куды старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў пасаджаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Кніга ўяўляе сабой своеасаблівы дзённік з архіўнымі фотаздымкамі, дзе кожны дзень апісвацца з новага раздзелу. Пачынаецца яна з 20 снежня 2010 года, сканчваецца — 6 красавіка 2011, калі Лябедзьку выпусцілі пад падпіску аб нявыяздзе.

Гэтая кніга — адна з наіменаваных на прэмію імя Францішка Аляхновіча, якую заснавалі радыё «Свабода» і беларускі ПЭН-цэнтр. Такой прэміяй ўзнагароджваюць лепшы літаратурны твор, напісаны ў месцах зняволення.

«Праз тыдзень у «амерыканцы» мне сказалі, што я схільны да таго, каб збегчы, — узгадвае Лябедзька. — І таму ўключылі пэўныя працэдуры. Жадання ў мяне такога не было, казалі, што былі такія спробы, але няўдалыя. Як правіла, палітычныя вязні не ўцякаюць, уцякаюць злачынцы. А палітвязні глядзяць у вочы тым, каго можна назваць карнікамі».

Жонка палітыка Святлана Лябедзька выказала пажаданне, каб больш такіх кніг на гэтую тэму ў Беларусі ніколі не з’яўлялася. «Гэта праўда вельмі цяжка, і не зусім хочацца нават узгадваць тыя падзеі».

«Першая думка ў мяне была: ну, праз дзень-два выйду. Прыйшлося затрымацца даўжэй, і тое, з чым я там сутыкнуўся, было для мяне нечаканасцю. Да «амерыканкі» я лічыў, што прайшоў праз усё, і здзівіць мяне нічым немагчыма».

Таксама Лябедзька зазначыў, што спадзяецца з цягам часу ўбачыць на месцы «амерыканкі» адмысловы музей. На яго думку, там, як і ў адным з берлінскіх музеяў, былыя палітвязні могуць быць у якасці экскурсаводаў. «Я асабіста гатовы правесці па гэтых камерах, усё распавесці».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць