Грамадства

Аўтар відэаролікаў пра жыццё рабочых МАЗа не з'явіўся на суд над сабой

Руслан Мірзоеў, які зняў серыю відэаролікаў пра жыццё рабочых Мінскага аўтазавода і мікрараёна Курасоўшчына, не з'явіўся ў РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска, дзе 10 снежня яго павінны былі судзіць за парушэнне парадку абмежавання волі. 

У сувязі з няяўкай Мірзоева судовае пасяджэнне перанесена, а мера стрымання яму з падпіскі аб нявыездзе заменена на ўтрыманне пад вартай. 

БелаПАН не ўдалося звязацца з Мірзоевым. Яго жонка Мар'ям паведаміла, што не ведае, дзе ён і чаму не з'явіўся ў суд. 

Нагадаем, у дачыненні да Мірзоева распачата справа за парушэнне парадку абмежавання волі (арт. 415 Крымінальнага кодэкса). Адзіная магчымая санкцыя на падставе гэтага артыкула — тры гады пазбаўлення волі. 

«Суд прызначылі на 10 снежня на 14.30. Судовае пасяджэнне будзе выязным і пройдзе ў РУУС Кастрычніцкага раёна», — паведаміў Мірзоеў за некалькі дзён да суда. 

Паводле яго слоў, «гэта звычайна робіцца, каб адразу ўпакаваць і павезці ў турму». Мірзоеў прызнаўся, што чакае абвінаваўчага прысуду і рэальнага турэмнага тэрміну.

«Унутры настройваюся, што ўсё нармальна, гэта цяжкасці, якія давядзецца перажыць», — сказаў ён. 

Мірзоеў стаў вядомы сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту пасля таго, як выклаў у сетку знятыя ім гумарыстычныя ролікі пра жыццё рабочых МАЗа. Пасля гэтага кіраўніцтва завода прапанавала яму звольніцца паводле ўласнага жадання. Пасля звальнення ён працягваў здымаць відэа, але ўжо аб непрыглядных сцэнах жыцця Курасоўшчыны. Пасля таго як гэтыя ролікі былі выкладзены ў сетку, Мірзоеў атрымаў сем сутак арышту за дробнае хуліганства (у відэа гучала нецэнзурная лаянка).

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць