Літаратура3737

Алексіевіч, Эка, Памук і яшчэ 500 пісьменнікаў выступілі за абмежаванне кантролю спецслужбаў у інтэрнэце

Петэцыя з’явілася 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, на сайце change.org.

Усяго пад зваротам у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый падпісалася 562 аўтары, у тым ліку пяцёра Нобелеўскіх лаўрэатаў — Архан Памук, Джон Кутзэе, Эльфрыда Елінэк, Томас Транструмер і Гюнтэр Грас.

«Апошнімі месяцамі інфармацыя пра масавыя маштабы сачэння за людзьмі ў інтэрнэце стала агульнавядомай. З дапамогай усяго некалькі пстрычак мышкай дзяржава можа атрымаць доступ да вашых мабільных тэлефонаў, электроннай пошты, сацыяльных сетак і радку пошуку ў інтэрнэце.

Яны могуць прасачыць вашы палітычныя погляды, сабраўшы ў супрацоўніцтве з інтэрнэт-карпарацыямі ўсю інфармацыю пра вас, прадказаць вашы патрэбы і паводзіны», — гаворыцца ў петыцыі.

«Асноўнай апорай дэмакратыі дэмакратыі з’яўляецца недатычная цэласнасць асобы. Цэласнасць чалавека выходзіць за межы фізічнага цела. У сваіх думках і сваіх асабістых камунікацыях людзі маюць права захоўваць прыватнасць і неўмяшанне. Гэтае фундаментальнае права аказалася нядзейсным шляхам злоўжывання тэхналагічных распрацовак дзяржавамі і карпарацыямі ў мэтах масавага назірання».

У канцы зварота пісьменнікі заклікаюць ААН прызнаць важнасць абароны грамадзянскіх правоў у лічбавую эпоху, і стварыць Міжнародны біль аб лічбавых правах.

Ад Беларусі гэтую петыцыю пакуль падпісалі Святлана Алексіевіч і Вальжына Морт.

Каментары37

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць