Грамадства1111

Лукашэнка павіншаваў КДБістаў з Днём чэкіста

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Віншаванне змешчана на яго сайце.

«Паважаныя таварышы! Віншую вас з прафесійным святам — Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

З моманту стварэння беларускай спецслужбы [1918] яна штодня вырашае адказныя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны ад знешніх і ўнутраных пагроз, забеспячэнні яе суверэнітэту і сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве.

Гэтая праца патрабуе вялікага прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і мужнасці, што ў поўнай меры ўласціва сучаснаму пакаленню чэкістаў.

Самыя цёплыя віншаванні супрацоўнікам ваеннай контрразведкі, якая ў гэтыя дні адзначае сваё 95-годдзе, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях з'яўляецца прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце аддана і з гонарам выконваць свой службовы абавязак. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, плённай працы ў імя працвітання Беларусі».

Каментары11

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць