Эканоміка88

The Economist аднёс Беларусь да групы краін з высокімі рызыкамі ўзнікнення сацыяльных хваляванняў у 2014-м

The Economist аднёс Беларусь да групы краін з высокімі рызыкамі ўзнікнення сацыяльных хваляванняў у 2014 годзе. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным часопісам даследаванні цэнтра Economist Intelligence Unit (EIU).

У спіс краін з высокай рызыкай сацыяльных пратэстаў акрамя Беларусі ўвайшлі: Албанія, Алжыр, Бразілія, Балгарыя, Камбоджа, Камерун, Чад, Кітай, Харватыя, Кіпр, Эфіёпія, Гаіці, Гандурас, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Македонія, Малдова, Марока, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Шры-Ланка, Іспанія.

«Зніжэнне даходаў і высокі ўзровень беспрацоўя не заўсёды суправаджаюцца беспарадкамі, — адзначыла прадстаўнік EIU Лаза Кекіч. — Але калі эканамічным праблемам спадарожнічаюць іншыя элементы ўразлівасці, то ўзнікае высокая рызыка нестабільнасці. Такія фактары ўключаюць значную няроўнасць у даходах, дрэннае кіраванне, нізкія ўзроўні сацыяльнага забеспячэння, этнічную напружанасць і беспарадкі, што мелі месца раней. Відаць, асаблівае значэнне ва ўзнікненні беспарадкаў апошнім часам мае эрозія даверу да ўрадаў і інстытутаў».

У артыкуле адзначаецца, што гэтыя прагнозы нельга разглядаць як беспамылковыя.

Напрыклад, Тайланд быў ацэнены як краіна з сярэдняй ступенню рызыкі ўзнікнення масавых пратэстаў, але пасля таго як у лістападзе парламент краіны зацвердзіў спрэчны законапраект аб амністыі, там пачаліся дэманстрацыі пратэсту.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць